Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » VI тыдзень посту - субота Лазара - Ютрань і Літургія


 

 

VI тыдзень посту - субота Лазара - Ютрань і Літургія

ЛІТУРГІЯ


Трапары:

Трапар (тон 1): Каб перад мукаю Тваёю ўпэўніць нас у агульным уваскрасеньні, Ты, Хрысьце Божа, узьняў з мёртвых Лазара. Дзеля гэтага мы, як некалі дзеці, трымаем знакі перамогі і Табе, Пераможцу сьмерці, радасна ўсклікаем: "Гасанна на вышынях, блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!"

Кандак (тон 2): Хрыстос – радасьць усіх, праўда, сьвятло, жыцьцё і ўваскрасеньне сьвету ў сваёй дабрыні зьявіўся тым, што на зямлі і, стаўшыся вобразам уваскрасеньня, дараваў адпушчэньне ўсім.


Замест "Сьвяты Божа...": Усе вы, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся. Алілуя.


Пракімен (Пс. 26:1): Госпад – сьвятло і збаўленьне маё: каго мне баяцца?

Верш: Госпад – абарона жыцьця майго: перад кім мне дрыжаць?


Апостал: Гэб 12:28-13:8


Алілуя (Пс. 92:1): Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу; апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.

Верш: Ён умацаваў сусьвет, што не зварухнецца.


Евангельле: Ян 11:1-45


Задастойнік: Слаўна ўшануем, верныя, Багародзіцу, якая агонь Боства прыняла ва ўлоньні сваім і засталася неапаленай. У несьціханых песьнях узьвялічым Яе.


Прычасьнік: З вуснаў дзяцей і немаўлятаў Ты ўчыніў сабе хвалу. Алілуя, алілуя, алілуя. (Пс. 8:3)


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст