Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Малітва аб муках Госпада нашага Ісуса Хрыста


 

 

Малітва аб муках Госпада нашага Ісуса Хрыста

Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Бога Жывога, Творча неба і зямлі, Збавіцелю роду людзкога, вось я грэшны і нягодны ўспамінаю мукі Твае і дзякую Табе, Богу нашаму, што Ты захацеў зысьці з пасаду Твайго нябеснага і збавіць нас ад вечных мукаў. Прыняўшы цела ад найчыстаеДзевы, будучы сам бесьцялесным, Ты злучыў нашую цялесную прыроду з Боствам. Будучы багатым, Ты зьбяднеў дабравольна, каб нас зрабіць багатымі ў валадарстве Божым. Ты цярпеў сьцюжу, сьпёку, голад, смагу і нагату, і ўзяў на сябе ўсе нашы цяжкасьці, каб нас успамагчы ва ўсякай бядзе. Ты пасьціўся сорак дзён і сорак начэй, паказаўшы нам шлях да ўстрыманасьці. Ты быў спакушаны д'яблам, каб нас выбавіць ад спакусаў. Ведаю, Уладару, што ўсё гэта Табе непатрэбна было, але Ты пацярпеў дзеля нашага збаўленьня. Ты быў праданы Юдаю за трыццаць сярэбранікаў, каб нас выкупіць ад варожае сілы; быццам ягнё быў схоплены неміласэрнымі людзьмі, каб нас з пашчаў ваўкоў духоўных выхапіць; стаў на судзе перад Аннаю і Каяфаю, каб нас ад суду вечнага вызваліць; быў зьвязаны, паніжаны, біты і аплёваны, абвінавачаны ілжывымі сьведкамі і асуджаны на сьмерць, каб вызваліць нас ад мукаў і вечнае сьмерці. Ты быў прыведзены як злачынец да Пілата, да Гэрада пасланы, на зьдзек апрануты ў чырвоную рызу, каб нас ад зьдзеку ворага вызваліць. Што дамо Табе за ўсё, што Ты ўчыніў для нас грэшных? Нашы душы і целы, і ўсё, што маем – ад Цябе, і на міласэрнасьць Тваю спадзяемся.

Ты, што быў прывязаны да слупа і бязьлітасна бічаваны, разьвяжы путы грахоў маіх; цярнёвай каронай каранаваны, душы маёй церне выкарані; апрануты ў чырвоную вопратку і адданы мучыцелям, апрані маю душу ў вопратку страху Твайго. Да злачынцаў залічаны, крыжам Тваім, які Ты нёс на плячах сваіх, адгані ад мяне ворагаў, што шукаюць нашай загубы.

Бачу Цябе, Ісусе мой шматміласэрны, параненага, без здаровага месца ад галавы да ног, і што ж магу сказаць аб Тваім вялікім чалавекалюбстве, як толькі ўсклікнуць: зьмілуйся нада мною. Ты, што захацеў быць прыбітым да крыжа, прыгвазьдзі да запаветаў Тваіх сэрца маё; узьняты разам з крыжам, узьнімі да нябёсаў думкі мае; жоўцю і воцатам напоены, пагасі ва мне слодыч грахоўную. О дзіўная і невыказная глыбіня міласэрнасьці! Ты маліў Бога Айца за ворагаў, якія Цябе расьпялі: дай і нам ласку любіць ворагаў нашых. Разбойніку, што пакаяўся, Ты рай адчыніў: глянь, Сьвяты, на маё пакаяньне і ўспомні мяне ў Тваім валадарстве. У канцы Ты аддаў у рукі Богу дух свой: прымі, Творча, дух мой у час горкае сьмерці маёй. Амін.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст