Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Малітва да сьвятых анёлаў


 

 

Малітва да сьвятых анёлаў

Да вас, як да заступнікаў і ахоўнікаў жыцьця нашага, я няшчасны і многагрэшны прыбягаю і, молячыся, прашу вашай міласьці, сузіральнікі Божай велічы, сьвятыя анёлы, што пачэсны пасад Жыцьцядайнай Тройцы са страхам акружаеце, асьветленыя невыказным зьзяньнем Божае славы і моліце усямудрага і добрага Чалавекалюбца, каб выбавіў нас ад усяго благога. Сьвяты вялікі начальніча анёлаў Міхале, першы палкаводча адзінасутнае Тройцы, прыстаўніча і апекуне роду хрысьціянскага, што зьзяеш цудамі на ўвесь сьвет: захавай мяне сёньня ад усякай спакусы злога і ад благіх учынкаў; адчыні слых вушаў маіх, каб мне пачуць і зразумець душакарысныя словы Божыя; і каб нутранымі вачыма мне бачыць і пазнаць усе грахі мае, якія я ўчыніў на маім жыцьцёвым шляху і ўгнявіў нязлоснага і доўгацярплівага Тварца майго, перад якім стаяць нябесныя сілы, і нярэчыўнымі вуснамі пяюць тройчы сьвятую песьню: хай яны памоляцца за мяне недастойнага, бо ведаю, што больш за іншых людзей я ўчыніў благое і непрыстойнае перад Богам; але ня трачу надзеі, ведаючы веліч Ягонай доўгацярплівасьці, і на міласэрнасьць Ягоную спадзяюся.

Сьвяты арханёле Габрыэлю, радасьці хадайніча, і збаўленьня добры вестуне, перамяніцелю смутку, і ўсякага зла зьнішчальніча: будзь мне памочнікам у кожнай патрэбе маёй, і захавай мяне ад усіх ворагаў маіх бачных і нябачных.

Сьвяты Урыле, што палаеш боскай любоўю і ўсе духі нячыстыя палымянай зброяй разганяеш: малюся табе, запалі ўва мне агонь любові Тварца майго, адгані ад мяне ўсіх духаў нячыстых, што прыводзяць да спакусаў, цяпер і ў часіну сьмерці маёй.

Сьвяты Рафаэлю, што стаіш заўсёды перад абліччам Божым: падымі легіёны анёлаў Божых, каб яны памаліліся за мяне недастойнага і грэшнага, які каецца з сваіх мінулых непрыстойных ўчынкаў; ведаю, што існасьць мая сьмяротная, і калі б не дажыў да вечара, ня дай, каб вораг мой усьцешыўся кажучы: Гэты чалавек змарнаваў жыцьцё, і дні яго быццам цень мінаюць. Але Ты, Госпадзе вечны, у вялікай міласэрнасьці Тваёй глянь на мяне і зьмілуйся нада мною, і выведзі душу маю з цемры беззаконьня. Прымі анёлаў Тваіх, што моляцца за мяне, якіх Ты пасылаеш на ахову кожнаму чалавеку; арханёлаў вестуноў Тваіх тайнаў; пачаткі, што навучаюць нас запаветам Тваім; сілы, што моцных праціўнікаў перамагаюць; улады, што сьцерагуць уладароў; пасады, што перад пасадам Велічы Тваёй заўсёды стаяць; гаспадарствы, што на загад Твой цуды на зямлі чыняць; хэрувімаў, што тройчы сьвятую песьню пяюць; сэрафімаў, што найбліжэй у любові Боскасьці Тваёй прабываюць; і ўсе нябесныя бесьцялесныя войскі: хай яны памоляцца за мяне грэшнага і недастойнага слугу Твайго. Амін.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст