Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Пятніца (Тон 6) (Вячэрня)


 

 

Пятніца (Тон 6) (Вячэрня)

ЧАЦЬВЕР УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Спакушаны дрэвам, праайцец быў асуджаны; але Хрыстос, расьпяты на дрэве, адмяніў ягоны прысуд; і калі той пакаяўся, узяў яго на плечы і пасадзіў поруч з сабою на пасадзе, разам з Айцом і Сьвятым Духам.

Дай мне, Хрысьце мой, волю пакаяцца, і зрабі, каб я заўжды ў думках і сэрцы меў Твае пачэсныя мукі, якія Ты перанёс дзеля нас і якімі мяне прасьвятліў; жадаю стаяць, плачучы, ля крыжа Твайго і ўзірацца на Цябе, ахвярнае Ягнё.

Зямля спалохалася, небасхіл памерк, убачыўшы Бога, зьняважанага слугою. Закрывае на дрэве вочы Той, хто пагрозьлівым словам разбурае горы, і адным позіркам сушыць бездані; і Той, хто далоньню абдымае ўсё жывое, стаецца мёртвы і бяздушны целам.

Крыжабагародзічны. Убачыўшы на крыжы народжанае ад Цябе Ягнё, Ты, Багародзіца чыстая, са сьлязьмі ўсклікнула: "Гора мне, любае Дзіця маё! Некалі я бяз болю нарадзіла Цябе, а цяпер нясьцерпны боль працаў сэрца маё, і не магу глядзець на Цябе расьпятага, Хрысьце, Сыне мой шматміласэрны".


Вершапесьні

Крыж Твой, Госпадзе, ёсьць жыцьцё і заступніцтва для людзей Тваіх: спадзеючыся на яго, славім Цябе, расьпятага целам Бога нашага. Зьмілуйся над намі!

Крыж Твой, Госпадзе, рай адчыніў роду людзкому, і мы, вызваленыя ад тленнасьці, славім Цябе, расьпятага целам Бога нашага. Зьмілуйся над намі.

Мучанікі Твае, Госпадзе, ня выракліся Цябе і не адступілі ад запаветаў Тваіх. Малітвамі іх зьмілуйся над намі!

Крыжабагародзічны. Калі Маці Твая, Хрысьце, убачыла, як Цябе расьпінаюць на крыжы, Яна ўсклікнула: "Што гэта за страшную тайну бачу я, Сыне мой? Як гэта, Ты, што даеш жыцьцё, паміраеш, павешаны на дрэве?"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст