Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Аўторак (Тон 7) (Вячэрня)


 

 

Аўторак (Тон 7) (Вячэрня)

ПАНЯДЗЕЛАК УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Уладару і Божа ўсяшчодры, вядомымі Табе шляхамі дай, каб страх Твой пасяліўся ў сэрцы маім, каб я саромеўся ўчынкаў нячыстых і, палюбіўшы Цябе ад усёй душы, чыніў Тваю збавенную волю, бо Ты Бог наш, які сказаў: "Прасеце і атрымаеце".

Я стаўся пацехаю для бесаў, сорамам для людзей, плачам для праведных і анёлаў і нечысьцю для паветра, зямлі і вады; апаганіўшы цела і забрудзіўшы душу і розум бязьлікімі злымі ўчынкамі, я стаўся ворагам Божым. Гора мне, Госпадзе, зграшыў я, зграшыў, але Ты прабач мне.

Малюся Табе, пацярпі мяне, Уладару, і не сьсячы сякераю сьмерці, і ня выкінь у агонь, быццам няплоднае дрэва; але ў чалавекалюбстве Тваім, Збавіцелю мой Хрысьце, дай мне час прынесьці плод пакаяньня і абмыць усе мае правіны.

Багародзічны. Радуйся, Усячыстая, пачэсны Скарб дзявоцтва; радуйся, Боская краса; радуйся, Дзева, верных збаўленьне; радуйся, Уладарка; радуйся, Дзева Маці.


Вершапесьні

Як блудны сын прыходжу да Цябе, добры Божа: прымі мяне як аднаго з наймітаў Тваіх, Чалавекалюбча, і зьмілуйся нада мною.

Быццам той, што трапіў у рукі разбойнікаў і быў паранены імі, так я ўпаў у шматлікія грахі і пакалечыў душу маю. Да каго ўцяку, вінаваты? Хіба толькі да Цябе, добрасардэчнага Лекара душаў: вылі на мяне, Божа, веліч зьмілаваньня Твайго.

Сьвятыя мучанікі, што мужна змагаліся і атрымалі ўзнагароду, маліцеся Госпаду за збаўленьне душ нашых.

Багародзічны. Радуйся, Уладарка, хмара, што зьмяшчала духоўнае і невыказнае Сонца; радуйся, сьвечка ясная; радуйся, залаты ліхтар! Табою, Усячыстая, Эва выбавілася ад праклёну. Маючы сьмеласьць у добрасардэчнага Сына Твайго і Бога, не пераставай, як добрая Маці, маліцца за нас.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст