Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Пятніца (Тон 7) (Вячэрня)


 

 

Пятніца (Тон 7) (Вячэрня)

ЧАЦЬВЕР УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Каб чалавека абагавіць, Ты, добры Хрысьце, стаўся чалавекам і быў укрыжаваны. Слава сіле Тваёй.

Калі зборышча юдэйскае засудзіла Цябе на ўкрыжаваньне, зямля затрэслася і сонца схавала сьвятло сваё.

Беззаконнае зборышча ўсклала цярновы вянок на Цябе, несьмяротны сьвяты Ўладару, які з коранем вырываеш церне граху.

Крыжабагародзічны. "Я параненая мячом суму, бо бачу на крыжы Цябе, які на водах павесіў зямлю і расьцягнуў неба быццам шацёр; бачу Цябе расьцягнутага і павешанага, Любы мой, і жадала б лепш памерці сама. Зямля, ускалыхніся і задрыжы!" – Усячыстая клікала з плачам.


Вершапесьні

Спадзеючыся на крыж Твой, мы маем доступ да дрэва жыцьця. Госпадзе, слава Табе!

Павешаны на крыжы, Ты, адзіны несьмяротны, зьнішчыў сеці д'ябальскія. Госпадзе, слава Табе!

Слава Табе, Хрысьце Божа, апосталаў пахвала, радасьць мучанікаў, якія прапаведавалі Тройцу адзінасутную.

Крыжабагародзічны. "Словы, пачутыя пры нараджэньні Тваім, Сыне мой, прынесьлі вялікую радасьць мне і надзею пацяшэньня сумным душам. Усё гэта перамянілася ў сум Тваім укрыжаваньнем: сэрца маё поўнае болю, гора прыгнятае мяне і я гатовая памерці".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст