Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Субота (Тон 7) (Вячэрня)


 

 

Субота (Тон 7) (Вячэрня)

ПЯТНІЦА ЎВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Мучанікі разьвеялі цемру бязбожжа і паказалі ўсім людзям сьвятло богапазнаньня.

Правымі вучэньнямі, быццам боскім зьзяньнем, вы асьвятляеце Царкву Гасподнюю, мудрыя пастыры.

Пасяліўшыся ў непраходных пустынях, вы, айцы сьвятыя, разарвалі бесаўскія сеці.

Дагматык. Ты, Багародзіца, сталася Маці ў надпрыродны спосаб, застаўшыся невыказна і невытлумачальна Дзеваю, і язык няздольны перадаць цуд мацярынства Твайго. Дзівоснае было зачацьце Тваё, Усячыстая, бо калі Бог хоча, адмяняецца прыродны лад. Дзеля гэтага мы ўсе горача просім Цябе як Маці Божую: "Маліся за збаўленьне душаў нашых".


Вершапесьні

Мучанікі сьвятыя, вы ня дбалі пра дачаснае, сьмела прапаведавалі Хрыста на судах, і атрымалі ад Яго ўзнагароду за мукі. Маючы асаблівую ласку ў Бога ўсемагутнага, маліце Яго збавіць душы ўсіх нас, якія прыбягаем да вас.

Усяхвальныя мучанікі, авечкі духоўныя, Богу прыемныя ахвяры цэлапальныя: вас зямля не змагла схаваць, а неба прыняла вас, і вы сталіся спаўжыхарамі анёлаў; дык разам з імі маліце, просім вас, Збавіцеля і Бога нашага, даць сьвету супакой і збавіць душы нашы.

Мучанікі сьвятыя, што шмат пацярпелі і атрымалі вянец перамогі, маліцеся Госпаду за збаўленьне душ нашых.

Багародзічны. Даніла бачыў сьвятую Божую гару, і Ісая мудры прапаведаваў Цябе, Усячыстая, як Маці Божую, што зьмясьціла ў целе Бога, які стварыў Адама, і якога, бачачы ўцелаўлёным, хэрувімы тройчы сьвятымі галасамі славяць з трапятаньнем і моляць збавіць душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст