Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова


 

 

Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Старшы - любоваму Ґаю, каторага я люблю запраўды. 2 Умілаваны! зычу, каб у вусім ты добра меўся і здаровы быў, таксама як душа твая добра маецца. 3 Бо я вельма ўсьцешыўся, як прышлі браты й пасьветчылі праўду тваю, як ты жывеш у праўдзе. 4 Імне няма большае радасьці, як чуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.

5 Умілаваны! верна робіш тым, што чыніш братом і падарожным, 6 Каторыя сьветчаць перад царквою празь міласьць тваю. Ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як годна ў Богу, 7 Бо дзеля Імені Ягонага яны пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паган. 8 Дык мы маем гасьцінна прыймаць таковых, каб быць супрацаўнямі праўды.

9 Я пісаў штось царкве, але Дыётрэф, каторы любе быць першым у іх, ня прыймае нас. 10 Затым, калі я прыйду, я прыпомню ўчынкі ягоныя, каторыя ён чыне, гукаючы на нас благія словы, і, ня маючы гэтага досыць, і сам ня прыймае братоў, і тых, што хацелі б, узьдзержуе й выганяе з царквы.

11 Умілаваны! не пераймай благога, але добрае. Хто робе дабро, тый з Бога; хто робе ліха, тый ня бачыў Бога.

12 Празь Зьмітру пасьветчана ўсімі і самою праўдаю; сьветчым таксама й мы, і вы ведаеце, што сьветчаньне наша праўдзіва.

13 Шмат я меў пісаць, але не хачу пісаць да цябе чэрняю й пяром, 14 А спадзяюся ўборзьдзе бачыць цябе, і будзем мужаваць вуснамі да вуснаў.

15 Супакой табе; паздаровай прыяцеляў, паздаровай прыяцеляў наймя.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст