Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Тры сьвята і наступныя:
(Тон 4). Ты, Сямёне, быў узорным сьвятаром, змагаром законным, сваяком Творцы ўсяго, цудоўным цудатворцам, ясным сьветачам, правадніком тых, што зблудзілі, непахісным стаўпом сьвятое Царквы, спадкаемцам нябеснага валадарства, роўным анёлам сьвятым.
Пасьля многіх высілкаў, вялікіх цярпеньняў і шматлікіх змаганьняў, ты, слаўны сьвятар, прыблізіўся да Крыжа, упадобніўшыся да Хрыста, які дабравольна быў расьпяты на ім. Таму, Сямёне, спраўляючы радасна тваю сьвятую памяць, малітвамі тваімі атрымліваем адпушчэньне грахоў.
Ты, блаславёны, ўвайшоў пабожна ў сьвятыню нябесную, абмыты сьвятою крывёю; Цяпер ты стаіш у прысутнасьці Тройцы, асьветлены зьзяньнем Ейных промняў. Таму сёньня. Сямёне, спраўляючы тваю сьветлую памяць, прасьвятляемся душою.
Слава... цяпер...: сьвята
Вершапесьні: сьвята
Адпушчальныя трапары
Трапар (тон 4). Славім цябе, сьвятаначальніку Сямёне, як Хрыстовага сваяка і цьвёрдага мучаніка, што перамог спакусу і веру зьбярог. Таму сёньня, спраўляючы тваю сьветлую памяць, малітвамі тваімі атрымліваем адпушчэньне правінаў.
Кандак (тон 4). Царква сьвятая, маючы боганатхнёнага Сямёна, быццам сьветлую зорку, прасьвятляецца і кліча: Радуйся, мучанікаў пахвала. |