Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 28 красавіка - Між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага


 

 

28 красавіка - Між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага

Літургія


Трапар сьвята

Трапар Кірылы (тон 8): Ласка, што, быццам сьветач, з вуснаў тваіх зазьзяла, скарбы малітвы нам у дары прынесла, шлях да пакаяньня паказала, веліч Божай спагады праславіла. Навучаючы нас словамі тваімі, ойча сьвятаначальніча Кірыла, малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.

Слава...:

Кандак Кірылы (тон 6). Сьвяты ойча Кірыла, настаўніку наш, ты, быццам другі Залатавусны, зазьзяў сьветлым вучэньнем тваім і тым, што сядзелі ў цемры, сьвятло Боскай навукі прынёс; пакорна просім цябе: малі Хрыста Бога, перад пасадам якога ты прабываеш, каб Ён даў супакой краіне нашай і ўсяму сьвету, і тым што шануюць памяць тваю, дараваў адпушчэньне грахоў, удзел у вечных дабротах і багацьце свайго зьмілаваньня.

Цяпер...: Кандак сьвята

Пракімен (Пс 48:4,2): Вусны мае кажуць словы мудрасьці, разважнасьць – роздум сэрца майго.

Верш: Пачуйце гэта, усе людзі, слухайце ўважліва, усе жыхары зямлі.

Апостал: Гэб 7:26-8:2

Алілуя (Пс 36:30,31). Вусны праведніка абвяшчаюць мудрасьць, язык ягоны кажа праўду.

Верш: Закон Бога ягонага ў сэрцы яго, ногі ягоныя не спатыкнуцца.

Евангельле: Ян 10:9-16

Прычасьнік сьвята і наступны: Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст