7 верасьня - Перадсьвяцьце Нараджэньня Багародзіцы і сьвятога мучаніка Сазонта
Літургія
Трапары
Перадсьвяцьця (тон 4).
З кораня Ясеевага, з
пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця Божае Марыя, і ўвесь сьвет
радасна сьвяткуе і абнаўляецца. Весяліцеся, неба і зямля, слаўце Яе, усе людзі!
Якім і Ганна сьвяткуюць, усклікаючы: „Бясплодная родзіць Багародзіцу і
Карміцельку Жыцьця нашага!“
Мучаніка (тон 4).
Мучанік Твой, Госпадзе, Сазонт,
у цярпеньнях вянец нятленны атрымаў ад Цябе, Бога нашага. Маючы сілу Тваю, ён
перамог мучыцеляў і зьнішчыў дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі яго збаў
душы нашыя.
Кандак перадсьвяцьця
(тон
3). Сёньня Марыя Дзева і Маці Божая, бязьмежны хорам Жаніха
нябеснага, Божай воляю родзіцца ад няплоднае, каб стацца носьбіткай Слова, ад
пачатку прызначанай быць Брамай Божай і Маці існага Жыцьця.