Літургія
Трапары
Сьвята (тон 4). Нараджэньне Тваё, Багародзіца
Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасьці,
Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславеньне і, зьнішчыўшы сьмерць,
дараваў жыцьцё вечнае.
Якіма і Ганны (тон 1).
Якім і Ганна, праведныя паводле ласкі законнае, нарадзілі Дзіця, Богам дадзенае.
Дзеля гэтага Царква Божая радуецца, спраўляючы сьветлую памяць іх, і славіць
Бога, які ўзьнёс рог збаўленьня з дому Давідавага.
Кандак Якіма і Ганны (тон
3). Ганна, вызваліўшыся ад путаў няплоднасьці, сёньня радуецца і
корміць Усячыстую, і кліча ўсіх уславіць Таго, хто дараваў людзям з ейнага
ўлоньня адзіную Маці і Дзеву.
Кандак сьвята (тон 4).
Тваім сьвятым нараджэньнем, Усячыстая, Якім і Ганна ад сораму бязьдзетнасьці, і
Адам з Эваю ад сьмяротнай тленнасьці вызваліліся. Дзеля гэтага людзі Твае,
выбавіўшыся ад віны граху, радасна сьвяткуюць і ўсклікаюць Табе: „Бясплодная
родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага!“
Пракімен (Пс 67:36,27). Дзіўны Бог у
сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Верш: На зборах вашых бласлаўляйце Госпада, усе
нашчадкі Ізраіля.
Апостал: Гал 4:22-27
Алілуя (Пс 33:18,20). Усклікнулі
праведнікі, і Госпад пачуў іх, і ад усіх бедаў выбавіў іх.
Верш: Шмат бедаў у праведніка, і ад усіх іх Госпад
выбавіў яго.
Евангельле: Лк 8:16-21
Задастойнік. Узьвялічвай, душа мая, ад няплоднае
народжаную Дзеву Марыю!
Далёкае ад матак дзявоцтва, нечуванае сярод дзеваў
дзетараджэньне: у Табе ж, Багародзіца, абедзьве рэчы сумясьціліся. Дзеля гэтага
Цябе ўсе плямёны людзкія безупынку хваляць.
Прычасьнік. Чашу збаўленьня прыму, буду клікаць
імя Гасподняе.
Усклікніце праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе
праведным. Алілуя, алілуя, алілуя. |