Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Субота (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Субота (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


ПЯТНІЦА ЎВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Аддаўшы цела на раны і пацярпеўшы цяжкія мукі і гвалтоўную сьмерць, вы, усяхвальныя мучанікі, мучыцеляў пасаромілі і зьнішчылі ідальскія спакусы, прапаведуючы Хрыста, адзінага Бога і Ўладара; і цяпер, супольна з анёльскімі хорамі, прабываеце разам з Ім. (Двойчы)

Боскія прапаведнікі Слова, што зьявілася на зямлі, і настаўнікі набожнасьці, навучылі нас разуменьня Боскіх праўдаў і адагналі ад Царквы Хрыстовай ілжывыя вучэньні. Цяпер, блаславёныя і асьвячоныя слугі Тройцы, накіроўвайце ўсіх нас да вечнага жытла.

Дагматык. Цень Закону мінуў з прыйсьцем ласкі: як некалі куст, ахоплены агнём, не згараў, так і Ты, Дзева, пасьля родаў дзеваю засталася; замест слупа вогненнага Сонца праведнае зазьзяла; замест Майсея – Хрыстос, Збавіцель душаў нашых.


Вершапесьні

Вялікую славу здабылі вы сабе вераю, сьвятыя, бо ня толькі ў цярпеньнях перамаглі ворага, але і пасьля сьмерці злых духаў адганяеце і ацаляеце немачы, лекары душаў і целаў. Маліцеся Госпаду за збаўленьне душаў нашых.

Божыя пакутнікі, што не палюбілі зямной уцехі, удастоіліся нябесных дабротаў і сталіся суграмадзянамі анёлаў. Малітвамі іх, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і збаў мяне.

Сьвятых мучанікаў малітвамі і ўслаўленьнем Хрыста ўсякая мана разьвейваецца, і род людзкі вераю збаўляецца.

Багародзічны. Збаўляй ад бедаў слугаў Тваіх, Багародзіца Дзева, бо пасьля Бога мы ўсе да Цябе прыбягаем, як да непарушнай сьцяны і заступніцы.


Старонка 1 з 2 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст