01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч).
1 Як шмат хто ўзяўся напісаць нарыс праз сталыя здарэньні памеж нас, 2 Як перадалінам тыя, што спачатку вочнікамі а слугачымі Слова былі́, - 3 Здалося й імне добрым, дасьледаваўшы ўсе з належнага жарала, акуратна а з парадку напісаць тэ праз гэта, найпачэсьліўшы Хахілю, 4 Каб ты добра ведаў пэўнасьць таго, чаго ты быў навучаны.
5 За дзён Гірада, караля Юдэйскага, быў адзін сьвятар, імям Захара, зь дзянное радоўкі Авінае, і жонка ягоная была з дачок Ааронавых, і імя ейнае Альжбета. 6 Яны абое былі справядлівыя перад Богам, ходзячы ў вусіх расказаньнях а пастановах Спадаровых без заганы. 7 Але ня мелі дзяцяці, бо Альжбета была бясплодная, і абое быліацяжараныя гадамі. 8 I сталася, як ён правіў сьвятарскі ўрад перад Богам у парадку свае радоўкі, 9 Подле звычаю сьвятарскага ўраду, было яму жэрабя кадзіць, як ён увыйшоў у Дом Спадароў; 10 А ўся множасьць люду малілася вонках у часе кадзеньня, - 11 I зьявіўся яму ангіл Спадароў, стоячы паправе аброчніка кадзеньня. 12 I стрывожыўся Захара, абачыўшы, і ляк абняў яго. 13 Але ангіл Спадароў сказаў яму: „Не лякайся, Захара; бо просьба твая пачута, і Альжбета, жонка твая, зачнець табе сына, і назавеш імя яго: Яан. 14 I табе будзе радасьць а весялосьць, і шмат хто будзе цешыцца з нараджэньня яго. 15 Бо ён будзе вялікі ў ваччу Спадаровым, і ня будзе піць віна ані хмельнага напітку, і напоўніцца Духам Сьвятым нават ад жывата маці свае. 16 I шмат каго зь дзяцей Ізраелявых наверне да Спадара, Бога іхнага. 17 I ён пойдзе перад Ім у духу а магутнасьці Ільлінае, каб зьвярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і няслухменых да мудрасьці справядлівых, каб выгадаваць Спадару люд прыгатаваны". 18 I сказаў Захара ангілу: „З чаго я пазнаю гэта? бо я ўжо стары, і жонка мая вельма ацяжараная днямі". 19, I, адказуючы, ангіл сказаў яму: „Я Гаўрэль, каторы стаю ў прытомнасьці Божай, і я быў пасланы казаць табе, і прынесьці табе дабравесьць. 20 I вось, ты будзеш бязмоўны, і ня будзеш магчы гукаць аж да дня, калі гэта станецца, бо ты не паверыў словам маім, каторыя споўняцца ўпару".
21 Люд жа чакаў Захары й дзіваваўся, што ён так длякаецца ў Доме Божым. 22 I, як ён вышаў, ня мог гукаць да іх; і яны пазналі, што ён відзеў ві́дзень у Доме Божым, бо ён ківаў ім; і застаўся немы.
23 I сталася, што, як скончыліся дні адправы ягонае, ён адышоў да дому свайго. 24 А па тых днёх зачала Альжбета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, кажучы: 25 „Гэтак імне ўчыніў Спадар за дзён, калі глянуў, каб зьняць ганьбу маю памеж людзёў".
26 А шостага месяца пасланы быў ад Бога ангіл Гаўрэль да места Ґалілейскага, званага Назарэт, 27 Да дзявушчае, заручанае з чалавекам, каторага імя было Язэп, з дому Давідавага, а дзявушчае імя: Марыя. 28 I, увыйшоўшы да яе, ангіл сказаў: „Здарова, ласкаю абдараваная! Спадар із табою; дабраславёная ты памеж жанок". 29 Яна ж, абачыўшы яго, парушылася на слова ягонае й разважала, што гэта было б за здарованьне. 30 I сказаў ёй ангіл: „Ня бойся, Марыя, бо ты прыдбала ласку ў Бога. 31 I вось, зачнеш у жываце, і народзіш Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус. 32 Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Навышняга, і Спадар Бог дасьць Яму пасад Давідаў, айца Ягонага; 33 I будзе гаспадарстваваць у доме Якававым навекі, і гаспадарству Ягонаму ня будзе канца". 34 I сказала Марыя ангілу: „Як гэта будзе, калі я мужа ня знаю?" 35 I, адказуючы, ангіл сказаў ёй: „Дух Сьвяты зыйдзе на Цябе, і моц Навышняга засьціць табе; затым і народжанае сьвятое назавецца Сынам Божым. 36 I вось, сваячка твая Альжбета, званая бясплоднай, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэты ё шосты месяц ёй, званай бясплоднай. 37 Бо ў Бога нічога няма немагчымага". 38 I Марыя сказала: „Вось, служэбка Спадарова; хай будзе імне подле слова Твайго". I ангіл адышоў ад яе.
39 I ўстаўшы Марыя тых дзён, з пасьпехам пайшла да гаравое краіны, да места Юдзінага. 40 I ўвыйшла ў дом Захарын, і паздаровала Альжбету. 41 I сталася, як пачула Альжбета здарованьне Марыіна, што скранулася дзяцянё ў жываце ейным, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым, 42 I загукала вялікім голасам, і сказала: „Дабраславёная ты памеж жанок, і дабраславёны плод жывата твайго. 43 I скуль гэта імне, што прышла маці Спадара майго да мяне? 44 Бо, гля, як толькі гук здарованьня твайго загучэў у вушшу маім, скранулася з радасьці дзецянётка ў жываце маім. 45 I дабраславёная тая, што паверыла, бо зьдзеецца сказанае ёй ад Спадара".
46 I сказала Марыя: „Узьвялічае душа мая Спадара; 47 I ўсьцешыі'ся дух мой у Вогу, Спасу маім; 48 Бо глянуў Ён на паніжэньне служэбкі Свае; вось, адгэтуль за шчасьлівую мяне будуць мець усі роды; 49 Бо ўчыніў імне вялічча Дужы; і сьвятое імя Ягонае; 50 I міласэрдзе Ягонае ад роду да роду да тых, што баяцца Яго. 51 Зьдзеяў моц цаўём Сваім; расьцярушыў пыхатых падумкамі сэрца іхнага; 52 Ськінуў дужых із пасадаў і павышыў паніжаных. 53 Напоўніў прагнучых дабром, а багатых адаслаў пустых. 54 Памог Ізраелю, слузе Свайму, памятуючы на міласэрдзе, 55 Як казаў айцом нашым, Абрагаму а насеньню ягонаму навекі".
56 I заставалася Марыя зь ёй каля трох месяцаў, і зьвярнулася да дому свайго.
58 Альжбеце ж выпаўніўся час радзіць, і яна нарадзі́ла сына. 58 I пачулі суседзі а сваякіейныя, як Спадар узьвялічыў міласэрдзе над ёй, і цешыліся зь ёю.
59 I сталася, што на восьмы дзень прышлі абразаць дзецянё і звалі яго, подле імені айца ягонага, Захара. 60 Але маці ягоная, адказуючы, сказала: „Не, але названы будзе Яанам". 61 I сказалі ёй: „Нікога няма ў родзе тваім, каб быў названы гэтым імям". 62 I паказавалі знакамі айцу ягонаму, як бы яго хацеў назваць. 63 А ён, папрасіўшы дошчачкі, напісаў, кажучы: „Яан імя ягонае". I дзіваваліся ўсі. 64 I якга адчыніліся вусны ягоныя а язык ягоны, і ён гукаў, хвалячы Бога.
65 I напаў страх на ўеіх, што жылі навокал іх, і па ўсёй гаравой краіне Юдэі гукалі ўсі гэтыя словы. 66 I ўсі, што чулі, складалі ў сэрцах сваіх, кажучы: ,,Што за дзецянё гэта будзе!" I запраўды рука Спадарова была зь ім.
67 I Захара, айцец ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і праракаў, кажучы: 68 „Дабраславёны Спадар, Бог Ізраеляў, што даведаўся й зьдзеяў адкупленьне люду Свайму; 69 I ўзьняў рог спасеньня нам у доме Давіда, слугі Свайго; 70 Як казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што быліад веку, 71 Праз спасеньне нас ад варагоў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас; 72 Што зьдзее міласэрдзе айцом нашым і ўспомне сьвятую ўмову Сваю,
73 Прысягу, што Ён прысягнуў Абрагаму, айцу нашаму, даць нам, 74 Каб бяз страху, з рукі непрыяцеляў сваіх вывальненыя, служылі Яму 75 Ў сьвятасьці а справядлівасьці перад Ім усі дні жыцьця свайго. 76 I ты, дзецянё, назавешся прарокам Навышняга, бо пойдзеш перад відам Спадаровым, гатаваць дарогі Ягоныя, 77 Даць пазнаньне спасеньня люду Ягонаму ў дараваньню грахоў іхных, 78 Пераз чульлівае міласэрдзе Бога нашага, як із вышыні Золак даведаўся да нас, 79 Даць сьвятло седзячым у цямноце а ў сьценю сьмерці, кіраваць ногі нашыя на дарогу супакою".
80 А дзяцё расло а дужэла духам, і было на пустынях аж да дня паказаньня свайго Ізраелю.
|