01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Паўла, воляю Божаю пагуканы апостал Ісуса Хрыста, а Сосьфен брат, 2 Царкве Божай, што ў Карынце, пасьвячаным у Хрысту Ісусу, пагуканым сьвятым, з усімі, што гукаюць імя Спадара нашага Ісуса Хрыста на кажным месцу, у іх і ў нас: 3 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу свайму заўсёды за вас узглядам ласкі Божае, данае вам у Ісусу Хрысту, 5 Што ўсім вы забагацелі ў Ім, усялякім словам і ўсялякім веданьням, - 6 Бо сьветчаньне Хрыстова ўмацавалася ў вас, - 7 Так што вы ня маеце нястачы ні ў якім дару, чакаючы зьяўленьня Спадара нашага Ісуса Хрыста, 8 Каторы і ўмацуе вас аж да канца быць бязьвіннымі на дзень Спадара нашага Ісуса Хрыста. 9 Верны Бог, Каторым вы пагуканыя да ўзаем'я Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Спадара нашага.
10 Вось жа малю вас, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб усі вы гукалі адно, і ня было меж вас падзелаў, але каб вы супоўна задзіночыліся ў тэй самай думцы і ў тым самым паглядзе. 11 Бо ад Хлоіных стала імне ведама, браты мае, праз вас, што сьпярэчкі ё памеж вас. 12 Я гукаю праз тое, што кажны з вас кажа: „Я запраўды Паўлаў", а „Я Аполосаў", а „Я Кіфін", а „Я Хрыстоў". 13 Нягож Хрыстос падзяліўся ? альбо Паўла быў укрыжаваны за вас? альбо ў імя Паўлы вы хрысьціліся?
14 Дзякую Богу, што нікога з вас ня хрысьціў, апрача Крыспа а Ґая, 15 Што ніхто ня можа сказаць, што я хрысьціў у імя свае собскае. 16 Але, я хрысьціў і дом Сьцепаноў; але балей ня ведаю, ці хрысьціў каго іншага. 17 Бо Хрыстос не паслаў мяне хрысьціць, але абяшчаць дабравесьць, ня ў мудрасьці слова, каб ня быў змарнаваны крыж Хрыстоў.
18 Бо слова праз крыж гінучым ё дурніна, але нам спасаным - сіла Божая. 19 Бо напісана: „Загублю мудрасьць мудрыцоў, а розум разумных адхіну". 20 Ідзе мудрэц? ідзе кніжнік? ідзе сьпярэчнік гэтага веку? Ці не абярнуў Бог мудрасьць гэтага сьвету ў дурноту? 21 Бо як сьвет мудрасьцяй не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, зьлюб Богу было дурнотаю абяшчаньня спасьці вернікаў. 22 Бо Жыды вымагаюць знакоў, а Грэкі шукаюць мудрасьці; 23 Мы ж абяшчаем укрыжаванага Хрыста, Жыдом спадмана, а народам дурнота, 24 Але пагуканым, Жыдом і Грэкам, Хрыста, моц Божую а мудрасьць Божую; 25 Бо дурнота Божая мудрэйшая за людзёў, а млявае ў Бога дужшае за людзёў.
26 Разважча, браты, хто вы пагуканыя, што ня шмат мудрых подле цела, ня шмат дужых, ня шмат дабрародных; 27 Бо Бог абраў дурноту гэтага сьвету, каб засароміць мудрых, і Бог абраў млявае гэтага сьвету, каб засароміць дужасьць; 28 I нізкое сьвету, і пагрэбаваных абраў Бог, і няіснуючае, каб існуючае зьнішчыць, - 29 Так, каб не хвалілася перад Богам ніякае цела.
30 Ад Яго й вы ў Хрысту Ісусу, Каторы стаў нам мудрасьцю ад Бога, як і справядлівасьцю а пасьвячэньням а адкупленьням, 31 Як напісана: „Хто хваліцца, Спадаром хваліся".
|