Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

Прыказі Салямонавы

 

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: Алесь Аўдзяюк

1 Прыказі Салямона Давідзёнка, караля Ізраельскага, 2 Каб пазнаць мудрасьць а навуку, цяміць словы розуму, 3 Каб дзяржаць навуку добрага розуму, справядлівасьці, суду а пасьцівасьці, 4 Даць простым кемнасьць, маладзёну - веданьне а разважнасьць; 5 Мудры пачуе й павялічыцца веданьне ягонае, і разумны асягае ўменьне, 6 Каб уцяміць прыказь а атумекі, словы мудрыцоў а загадкі іхныя. 7 Боязьнь СПАДАРОВА - пачатак веданьня. Мудрасьцяй а навукаю дурныя грэбуюць.

8 Сыну мой! слухай навукі айца свайго і не пакідай навучаньня маці свае; 9 Бо яны - вянок зычлівасьці на галаву тваю і прыборы на шыю тваю. 10 Сыну мой! калі грэшнікі надзяць цябе, не гадзіся. 11 Калі яны скажуць: „Хадзі з намі, будзем цікаваць на кроў, зробім засадку бяз прычыны на нявіннага; 12 Праглыніма іх жывых, як шэоль, і цэлых, як тых, што зыходзяць да долу; 13 Усялякую дарагую маемасьць знойдзем, напоўнім дамы нашы глабаньням; 14 Кінь жэрабя свае сярод нас, майма ўсі адзін капшук". 15 Сыну мой, не хадзі ў дарогу зь імі, узьдзерж нагу сваю ад сьцежкі іхнае; 16 Бо ногі іхныя бягуць да благога і барзьдзяць разьліваць кроў. 17 Дарма расьцягаюць сеці на аччу якое-колечы птушкі; 18 А яны цікуюць на сваю собскую кроў, робяць засаду на душы свае. 19 Гэткія сьцежкі кажнага прагавітага на чужую маемасьць: яна адбірае жыцьцё тым, хто адбярэць яе.

20 Мудрасьць вонках голасна гукае, на вуліцах узьнімае голас свой, 21 На шумлівых ростанях гукае яна, у варотах месцкіх брамаў гукае яна словы свае: 22 „Пакуль, простыя, будзеце любіць прасьціню? пакуль, скалазубы, будзеце любаваць насьміханьне свае і, дурныя, ненавідзіць веду? 23 Зьвярніцеся да казьнераньня майго; гля, я выльлю дух свой на вас, выяўлю словы свае вам; 24 Бо я гукала, і вы адмовіліся, выцягнула руку сваю, і ня было зважаючага; 25 I пагрэбавалі ўсімі радамі маімі, і не хацелі казьнераньняў маіх; 26 Дык і я буду сьміяцца з вашага няшчасьця, і буду насьміхацца, як нойдзе на вас спалох ваш. 27 Як прыйдзе, як разбурэньне, спалох ваш, і прылучыцца няшчасьце ваша, як віхор, як прыйдзе на вас гарота а безнадзееньне; 28 Тады будуць гукаць мяне, але я не адкажу; золкам будуць шукаць мяне, але ня знойдуць мяне; 29 Бо ненавідзілі веду й страху СПАДАРОВАГА не абралі, 30 Не хацелі мае рады, пагрэбавалі ўсім казьнераньням маім. 31 За тое будуць есьці з пладоў дарогі свае і насыцяцца радамі сваімі; 32 Бо адварачаньне простых заб'ець іх, нядбайнасьць дурных загубіць іх. 33 Але слухаючы мяне будзе жыць бясьпечна й будзе супакойны, бяз страху ліха".


Старонка 1 з 31 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст