Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла


 

 

Другі ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла

Другі ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла

 

01 - 02 - 03

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1.

Прывітаньне

1. Павал, і Сільван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу, Айцу нашым, і Госпадзе Езусе Хрысьце:

2. Ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыстуса.

Падзяка за веру Тэсалонцаў

3. Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, як бо і належыцца, бо вера ваша вельмі ўзрастае, ды ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца,

4. так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля вашай цярплівасьці і веры ва ўсіх перасьледваньнях вашых і напасьцях, якія пераносіце,

5. на доказ справядлівага суда Божага, каб аказаліся вартымі Каралеўства Божага, дзеля якога і церпіце.

6. Бо справядліва ёсьць у Бога адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,

7. і вам, якія прыгнёт пераносіце, (даць) супачынак з намі ў час аб'яўленьня з неба Госпада нашага Езуса з анёламі магутнасьці Ягонай,

8. у полымі агню, несучы адплату тым, што ня ведаюць Бога і ня слухаюць Эвангельля Госпада нашага Езуса.

9. Яны атрымаюць кару, будуць пазбаўлены аблічча Божага і хвалы моцы Ягонай,

10. калі Ён прыйдзе праславіцца ў сваіх сьвятых ды ў той дзень задзівіць ўсіх, якія паверылі, а вы паверылі нашаму сьведчаньню.

11. Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас годнымі пакліканьня і напоўніў вас моцай ва ўсякім жаданьні добрага і ўчынках веры,

12. каб праславілася ў вас імя Госпада нашага Езуса Хрыста, і вы - у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Езуса Хрыста.


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст