Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяе саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова


 

 

Трэцяе саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова

Трэцяе саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1. Старшы - улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды.

2. Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў ува ўсім, як пасьпявае душа твая.

3. Бо я дужа ўцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.

4. Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.

5. Улюблены! ты робіш вернае, што робіш для братоў і для чужакоў,

6. якія засьведчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога,

7. бо яны дзеля іменьня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў.

8. Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.

9. Я напісаў царкве; але Дыатрэф, што любіць у іх старшынстваваць, ня прымае нас.

10. Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы.

11. Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога.

12. Пра Зьмітра засьведчана ўсімі і самой праўдаю; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што пасьведчаньне нашае праўдзівае.

13. Шмат меў я пісаць; але не хачу пісаць да цябе чарніламі і трысьцінай,

14. але спадзяюся борзда пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.

15. Мір табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст