Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян


 

 

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

 

0102030405

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Паўла а Сілан а Цімох царкве Салунскай у Богу Айцу а Спадару Ісусу Хрысту: ласка вам а супакой.

2 Мы заўсёды дзякуем Богу за вас усіх, мянуючы вас у малітвах сваіх, 3 Бязупынку памятуючы ваш учынак веры і працу міласьці і цярплівосьць надзеі на Спадара нашага Ісуса Хрыста перад Богам а Айцом нашым, 4 Ведаючы, любыя Богу браты, праз абраньне ваша; 5 Бо Дабравесьць наша была ў вас ня ў слове толькі, але і ў магутнасьці, і ў Духу Сьвятым, і ў шмат якім перакананьню. 6 I вы сталі перайманьнікамі нашымі й Божымі, прыняўшы слова ў шмат атугах із радасьцяй Духа Сьвятога; 7 Так што вы сталі зразаю ўсім вернікам у Макядоні а ўв Ахаі. 8 Бо ад вас прагучэла слова Спадарова ня толькі ў Макядоні а Ахаі, але ў кажным месцу вера ваша ўзглядам Бога разьнеслася, так што мы не патрабуем нічога казаць.

9 Бо яны самы павядаюць праз нас, які ўход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад балваноў, каб служыць Богу жывому й праўдзіваму 10 I чакаць ізь нябёс Сына Ягонага, Каторага Ён ускрысіў ізь мертвых, Ісуса, што збаўляе нас ад прыйдучага гневу.


Старонка 1 з 5 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст