01 – 02 – 03 – 04 – 05
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Праз тое, што было ад пачатку, тое, што мы чулі, што бачылі ачыма сваімі, да чога прыглядаліся і да чога датыкаліся рукамі сваімі, - праз Слова жыцьця, - 2 Бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьветчым, і абяшчаем вам гэта жыцьцё вечнае, каторае было ў Вайца і зьявілася нам, - 3 Праз тое, што мы бачылі й чулі, абяшчаем вам, каб і вы мелі ўзаем'е з намі; а наша ўзаем'е - з Айцом а Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом. 4 I гэта пішам вам, каб радасьць вашая была супоўная.
5 I гэтую ведамку, што мы чулі ад Яго, і агалашаем вам, што Бог ё сьвятліня, і цямноты ў Ім ані няма.
6 'Калі мы скажам, што маем узаем'е зь Ім, а ходзім у цемні, дык мы манім і ня чынім праўды.
7 Але калі ходзім у сьвятліні, як Ён у сьвятліні, дык маем узаем'е адзін із адным, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага грэху.
8 Калі кажам, што ня маем грэху, - ашукуем самых сябе, і праўды няма ў нас. 9 Калі вызнаваем грахі свае, дык Ён, верны а справядлівы, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усялякае несправядлівасьці. 10 Калі кажам, што мы не ізграшылі, чынім Яго манюкаю, і Слова Ягонага няма ў нас.
|