Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

Песьня над песьнямі

 

0102030405060708

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Песьня над песьнямі Салямонава.

2 О, калі б ён цалаваў мяне цалаваньням вуснаў сваіх! бо любосьць твая лепшая за віно; З Масьці твае прыемныя нюхаць, імя твае - вылітая масьць; за тое дзявушчыя любяць цябе. 4 Цягні мяне за сабою. пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радавацца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.

5 Чарнявая я, але харошая, дачкі ерузалімскія! як буданы кідарскія, як заслоны Салямонавы. 6 Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла. 7 Скажы імне, любовы душою маёй: ідзе ты пасьвішся? ідзе супачываеш паўднём ? чаму імне быці як аднэй, што круціцца памеж стадаў таварышаў тваіх?

8 Калі ня ведама тэ, найпазарнейшая із жанок, то йдзі сабе па сьлядох авец і пасьві казяняты свае ля сялібаў пастускіх. 9 Да жаробанькі свае ў цялежках фараонавых я прыраўнаў цябе, о прыяцелка мая! 10 Якія харошыя шчокі твае ў прыборах, шыя твая ў кралях. 11 Прыборы залатыя мы зробім табе із срэбнымі бодкамі.

12 Пакуль кароль узьлягае, нард мой выдаець пах свой. 1З Пучок міровы любовы мой у мяне, меж пелькаў маіх супачывае. 14 Гранка кіпра любовы мой у мяне, у вінішчах Енґедзкіх.

15 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя.

16 О, ты пазорны, любовы мой, і прыемны! і пасьцеля наша - зяленіва; 17 Балькі дамоў нашых - кедры, шалёўкі нашы - кіпрысы.


Старонка 1 з 8 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст