Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Галашэньне Ярэміна


 

 

Галашэньне Ярэміна

Галашэньне Ярэміна

 

0102030405

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Як стала сталіца адзінотнаю, поўная калісь люду! яна стала, як ўдава, яна, вялікая калісь сярод народаў, княгіня меж краінаў стала даньніцаю! 2 Яна плачма плача ночы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Нямаш пацяшыцеля ёй з памеж усіх, што любілі яе; усі прыяцелі ейныя ізрадзілі яе, сталі непрыяцельмі яе. З Юдэя ўзята ў палон з прычыны гора й вялікае няволі, жывець меж народаў, не знаходзе супакою; усі перасьледаваньнікі ейныя насьпелі яе ў цесных праходах. 4 У жалобе гасьцінцы Сыёну: ніхто ня прыходзе на ўрочыстасьці; усі брамы яго спусьцелі; сьвятары яго ўздыхаюць; дзеўкі яго гаруюць, і горка яму. 5 Праціўнікі ягоныя начэльнікамі, непрыяцелі ягоныя маюць дасьпех, бо СПАДАР зьнемарасьціў яго за множасьць выступаў ягоных; дзеці ягоныя йдуць у палон сьпераду непрыяцеля. 6 І адышла ад дачкі Сыёну ўся харашыня ейная; князі ейныя сталі як алені, што не знаходзяць пашы, і пашлі бязь сілы сьпераду гонячага. 7 За дзён гароты а немарасьці свае, як люд яго ўпаў у руку непрыяцеля, і ніхто не паможа яму, непрыяцелі бачаць яго й сьмяюцца із сыботаў ягоных, - ўспомнеў Ерузалім усю любату сваю, што ён меў за дзён даўнейшых. 8 Грэхам ізграшыла дачка Ерузаліму, за тое здалілі яе як нячыстую; усі, што паважалі яе, грэбуюць ёй, бо яны бачылі голасьць яе; але, яна ўздыхае й адварачаецца. 9 Нечысьць ейная была на крысах ейных, яна ня думала праз свой апошні канец; ад тога цяжка ўпала, ня было пацяшыцеля ў яе. „Глянь, СПАДАРУ, на гароту маю, бо непрыяцель узьвяльмуваўся". 10 Праціўнік выцягнуў руку сваю на ўсі любовыя рэчы ейныя, яна бачыла, што пагане ўвыйшлі ў сьвятыню, праз каторых Ты расказаў, каб яны ня ўходзілі на збор Твой. 11 Увесь люд ейны ўздыхае, яны шукаюць хлеба, аддалі любовыя рэчы свае за еміну, каб ажывіць душу. „Глянь, СПАДАРУ, і прыгледзься, бо я стала зьняважанаю". 12 „Ці гэта ня мае ўзрушаць вас, усі вы, праходзячыя міма ? Прыгледзьцеся й паглядзіце, ці ё які боль, як мой боль, што зроблены імне, каторым СПАДАР зьнемарасьціў у дзень палкага гневу Свайго. 1З З вышы Ён паслаў цяпло ў косьці мае, і яно перамагло іх; расьцягнуў сетку пад ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю а мляваю ўвесь дзень. 14 Іго выступкаў маіх зьвяза́на рукою Ягонаю; яны скруціліся, узышлі на шыю маю; Ён прычыніў упадак сілы мае; СПАДАР аддаў мяне ў рукі, з каторых я не магу падняцца. 15 СПАДАР патаптаў усіх дужых сярод мяне, згукаў на ўрочысты збор на мяне, каб патрышчыць дзяцюкоў маіх; як у таўчэльні, Спадар патоўк дзеўку, дачку Юдзіну. 16 З гэтае прычыны я плачу; вока мае, вока мае выцякае вадою; бо далёка ад мяне пацяшыцель, што ажывіў бы душу маю; дзеці мае спустошаны, бо непрыяцель перамог". 17 Сыён выцягае рукі свае, няма каму пацешыць яго. СПАДАР расказаў празь Якава: праціўнікі ягоныя будуць навокал яго; Ерузалім памеж іх, як здаленая за нечысьць. 18 „СПАДАР справядлівы, бо я збунтаваўся супроці расказаньня Ягонага. Слухайце, малю вас, усі люды, і паглядзіце на мучэньне мае: дзеўкі мае й дзяцюкі мае пашлі ў палон; 19 Я гукаў тых, што любілі мяне, але яны зьвялі мяне; сьвятары мае а старцы мае каналі ў месьце, як шукалі ежы сабе, каб ажывіць душы свае. 20 Глянь, СПАДАРУ, бо немарасна імне, нутр мой скорчыўся, сэрца мае перавярнулася ў імне, бо я надта збунтаваўся; вонках меч спабывае дзеці, ўнутры - як сьмерць. 21 Яны пачулі, што я ўздыхаю, і няма каму пацешыць мяне; усі варагі мае пачулі празь немарасьць маю, цешацца, што Ты ўчыніў; прывядзі дзень, менаваны Табою, і няхай ім будзе, як імне! 22 Няхай уся нягоднасьць іхная стане перад Табою, і ўчыні ім, як учыніў імне за ўсі выступкі мае, бо чысьленыя ўздыхі мае, і сэрца мае замлела".


Старонка 1 з 5 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст