Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ёеля


 

 

Кніга прарокі Ёеля

Кніга прарокі Ёеля

 

010203

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Ёеля Пефуе́ленка. 2 Слухайце гэта, старыя, і нахініце вуха, усі жыхары зямлі6 ці было гэта за дзён вашых альбо за дзён айцоў вашых? 3 Кажыце гэта дзяцём сваім, а дзеці вашыя - дзяцём сваім, а дзеці іхныя - наступному пакаленьню: 4 Засталае ад вусені ела шаранча, засталае ад шаранчы елі стрэлкі, засталае ад стрэлкаў даела мошка. 5 Прачхніцеся, п'яніцы, і плачча, і выйце ўсі, віно п'ючыя, па вінным соку, бо ён адцяты ад вуснаў вашых. 6 Бо прышоў на зямлю Маю народ дужы а няшчысьлёны, каторага зубы - зубы лявіныя, і шчэляпы - вялікага лява. 7 Спустошыў ён маё віно, акарыў фіґу, агаліў яе й адкінуў; галузы яе зьбялелі. 8 Галасі, як маладзіца, паперазаўшыся зрэбнінаю, па мужу маладосьці свае. 9 Адцяты хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому СПАДАРОВАГА; сьвятарове, слугі СПАДАРОВЫ, у жалобе, бо збожжа збузавана, вінны сок высах, аліўка зьвяла. 11 Саромцеся, ралейнікі, выйце, віньнікі, па пшонцы а па ячменю, бо жніво загінула ў полю. 12 Віно ссохла, і фіґа зьвяла, гранатовае дзерва, пальма таксама, і яблына, усі дзервы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць сыноў людзкіх.

13 Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага. 14 Пасьвяціце дзень посту, згу́кайце ўрочысты збор, зьбярыце старых і ўсіх жыхараў зямлі гэтае да дому СПАДАРА, Бога нашага, і гу́кайце да СПАДАРА. 15 Бяда, бо дзень, бо дзень СПАДАРОЎ блізка, і прыходзе як зьнішчэньне ад Усемагучага. 16 Ці не перад ачыма нашымі адцята ежа, ад дому Бога нашага весялосьць а радасьць? 17 Згінула сяўба пад ськібамі сваімі, спусьцелі сьвірны, разбураны такі, бо збожжа ссохла. 18 Як стогне жывёла, мучыцца чарада статку! бо няма ім пашы, і чароды авец спустошаны. 19 Да Цябе, СПАДАРУ, гукаю, бо цяпло пажэрла пасьбішча пустыні, і полымя спаліла ўсі палявыя дзервы. 20 Таксам жывёла палявае рыкае да цябе, бо рэкі водаў высахлі, і цяпло пажэрла пасьбішчы пустыні. 


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст