Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Міхея


 

 

Кніга прарокі Міхея

Кніга прарокі Міхея

 

01020304050607

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Міхея Морасьфяніна за дзён Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, каторае ён відзеў узглядам Самары а Ерузаліму. 2 Слухайце, усі люды, прыслухайся, зямля і ўсе, што на ёй! І няхай будзе Спадар СПАДАР сьветкаю супроці вас, Спадар ізь сьвятога палацу Свайго; З Бо, вось, СПАДАР выходзе зь месца свайго, і зыходзе, і ступае па вышынях зямлі. 4 І горы растаяць пад Ім, і даліны папокаюць, як воск перад цяплом, як воды, што ільлюцца далоў із стромы. 5 За выступ Якаваў усе гэта і за грахі дому Ізраелявага. Што за выступ Якаваў? ці не Самара? І што за ўзвышшы ў Юдэі? ці не Ерузалім? 6 Пастанаўлю Самару як кучу на полю, як месца на саджэньні віна, і ськіну ў даліну камяні яе, і поды яе агалю. 7 І ўсі выразаныя яе будуць пабіты на кавалкі, і ўсі заплаты бязулі яе спалены цяплом, і ўсі балваны яе зраблю пустынёю, бо яна зьберла із заплаты бязулі, затым на заплату бязулі аберне іх. 8 З гэтае прычыны я плачу а выю, хаджу абдзерты а голы; зраблю жалобу, як смокі, і плач, як совы; 9 Бо раны ейныя невылячальныя, бо прышло аж да Юды, дасьпела аж да брамы люду Майго, аж да Ерузаліму. 10 Не абяшчайце ў Ґафе, ані ня плачча; у доме Офра качайся ў пыле. 11 Пераходзь сабе, жыхарка Шафіру, маючы сорам свой заголены; ня выйдзе й жывучая ў Цаанане; плач у Беф-Ецэлю ня дасьць вам адзяржацца ў ім. 12 Бо чакаў у клопаце дабра жыхар Марофы, але ліха зышло ад СПАДАРА да брамы Ерузаліму. 1З Запражы ў цялежкі борздую жывёлу, жыхарка Лахішу; яна пачатак грэху дачцэ Сыёну, бо ў цябе знойдзены выступы Ізраеля. 14 Затым ты будзеш пасылаць дары да Морэшэф-Ґафу; дамы Ахзыва будуць маніць каралём Ізраельскім. 15 Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхару Морэшы, ён прыйдзе да Одуламу, славы Ізраелявае. 16 Аблысей, астрыжыся па кунежных дзяцёх сваіх; пашыр лысіну, як у варла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.


Старонка 1 з 7 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст