01 – 02 – 03
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Цяжар Ніневы; ккіга відзені Нагума Елкошаніна. 2 Бог завідны, і СПАДАР імсьціцца; СПАДАР імсьціцца, і гняўлівы: СПАДАР імсьціцца праціўнікам Сваім і хавае гнеў на непрыяцеляў сваіх. З СПАДАР памальны да гневу і вялікае сілы, і ня сусім вывальняе вінных; СПАДАР у буры, у віхру дарога Ягоная, і булак - пыл ад ног Ягоных. 4 Ён гане мора, і высуша яго, і ўсі рэкі высуша; млее Вашан а Карміл, і квет Лібану млее. 5 Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі таюць, і зямля паднялася на прытомнасьць Яго, нават сьвет і ўсі жывучыя ў ім. 6 Перад абурэньням Ягоным хто ўстое? і хто можа вытрывае ад палу гневу Ягонага? гнеў Ягоны выліваецца, як цяпло, і скалы валяцца перад Ім. 7 Добры СПАДАР, моцны горад у дзень не́марасьці і знае тых, што спадзяюцца на Яго. 8 Але заліваючаю паводкаю зробе супоўны канец месцу яе, і за варагамі Ягонымі будзе гнацца цемра. 9 Што вы думаеце праз СПАДАРА? Ён зробе супоўны канец, удругава не паўстане не́марасьць; 10 Бо сплёўшыся разам, як п'яніцы, яны чыста будуць пажэрты, як сухі жнеўнік. 11 Зь цябе вышаў тый, што задумляе ліха супроці СПАДАРА, параднік веляла.
12 Гэтак кажа СПАДАР: „Хоць яны супакойныя і нават чысьленыя, гэтак, адылі, будуць адцяты і мінуцца; хоць Я мучыў цябе, наперад ужо ня буду мучыць. 1З А цяпер Я зламлю йго ягонае зь цябе й зялезы твае разарву". 14 І СПАДАР даў расказаньне празь цябе: „Наперад ня будзе насеньня імені твайго; з дому багоў тваіх адатну выразаныя а выліваныя; зраблю гроб твой, бо ты абрыдны".
15 Вось, на горах ногі таго, што прыносе добрыя ведамкі, што абяшчае супакой; сьвяткуй, Юда, сьвяты свае, паўні абятніцы свае, бо наперад ня будзе велял праходзіць па табе: ён чыста адцяты!
|