Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Гавакука


 

 

Кніга прарокі Гавакука

Кніга прарокі Гавакука

 

010203

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Цяжар, каторы відзеў Гавакук прарока.

2 Пакуль, СПАДАРУ, буду я галасіць, і Ты ня будзеш слухаць, загукаю да Цябе праз ўсілства, і Ты не вывальняеш? З Чаму даеш імне бачыць бяспраўе і на гароту глядзець? бо глабаньне а ўсілства перад імною; і ўзьнімаецца вада а сьпярэчка. 4 Ад гэтага перастаець дзеяць Права, і суд не перамагае; бо нягодныя абступілі справядлівага, дык суд выходзе скрыўленым. 5 Гляньце на народы й прыгледзьцеся, і зумейцеся дзівуючыся; бо спраўлю справу за дзён вашых, што не паверыце, як раскажуць вам. 6 Бо, гля, Я ўзьніму Хальдэяў, народ гаркí а борзды, што пройдзе па ўсёй шырыні зямлі, каб апанаваць селішчы не свае. 7 Страшныя а жахлівыя яны; суд іхны а годнасьць іхная выйдзе ад іх самых. 8 І быстрэйшыя за леопарды коні іхныя і айстрэйшыя за вячэрныя ваўкі; і шырака расьцягнуцца коньнікі іхныя, і коньнікі прыйдуць здалеку, палятуць, як арол, што барзьдзіць есьці. 9 Усі дзеля ўсілства прыйдуць; кірунак відаў іхных - на ўсход; і зьбіраюць , як пясок, палоненікаў. 10 І з каралёў яны сьмяюцца, і князі будуць насьмехам ім; з кажнага моцнага гораду будуць сьміяцца, бо насыпяць вал і возьмуць яго. 11 Тады адменіцца дух ягоны, і загардзее, і ізгрэша думаючы, што Сіла ягоная ад бога ягонага. 12 Ці ня Ты спрадвеку, СПАДАРУ, Божа мой? Сьвяты мой? мы не памрэм; СПАДАРУ, Ты прызначыў іх на суд; Моцны! Ты ўмацаваў іх дзеля паправы. 1З Чыстыя вочы Твае, каб бачыць ліха, і глядзець на гароту ня можаш; чаму глядзіш Ты на тых, што дзеюць ізрадліва, маўчыш, як нягодяыя глытаюць справядліўшых за іх, 14 І чыніш людзёў, як рыбу ў мору, як паўзуны, што няма дзяржаўцы над імі? 15 Выцягнуў усіх іх вудою, загартаюць іх у сець сваю і забіраюць іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешацца а веселяцца. 16 За тое абракаюць сеці сваёй і кадзяць трыгубіцы сваёй, бо ад іх сытая дзель іхная і сытая ежа іхная. 17 Ці дзеля таго спаражняюць сець сваю і кажнага часу забіваць народы не жалеюць?


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст