Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Сохоні


 

 

Кніга прарокі Сохоні

Кніга прарокі Сохоні

 

010203

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Сохоні, сына Хусі, сына Ґедалі, сына Аморы Гэзэчонка за дзён Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага. 2 „Супоўна зьнішчу ўсе зь віду зямлі", агалашае СПАДАР: З „Зьнішчу людзіну й статак; зьнішчу птушкі нябёсныя і рыбу морскую, і спадманы нягоднікаў; і адатну чалавека ізь зямлі", агалашае СПАДАР. 4 „І выцягну руку Сваю на Юдэю і на ўсіх жыхараў Ерузаліму; і адатну 3 гэтага месца астачу Ваала, і імя службітоў балвановых ізь сьвятарамі, 5 І тых, што кланяюцца на стрэхах войску нябёснаму, і тых, што кланяюцца і што прысягаюць СПАДАРОМ, і што прысягаюць каралём сваім, б І тых, што адвярнуліся ад СПАДАРА, і тых, што ня гукалі СПАДАРА ані пыталіся празь Яго". 7 Змоўкні ў прытомнасьці Спадара СПАДАРА, бо блізка дзень СПАДАРОЎ, бо прыгатаваў СПАДАР аброк, пасьвяціў пазваных сваіх.

8 І станецца ў дзень аброку СПАДАРОВАГА: „Я даведаюся да князёў а да сыноў каралеўскіх а да таковых, што адзяюцца ў вадзецьце чужаземскае; 9 Таго самага дня даведаюся да ўсіх тых, што скачуць пераз парог, што напаўняюць дамы гаспадара свайго ўсілствам а ашукаю".

10 „І станецца таго дня", агалашае СПАДАР, „гук галашэньня ад Рыбнае брамы, і вык ад другое, і вялікі грукат ад узгоркаў. 11 Выйце, жыхары Мактэшу, бо ўвесь канаанскі люд будзе сьцяты, усі абешаныя срэбрам выгублены.

12 „І станецца ў тым часе, што Я ізь сьвечкамі прасачу Ерузалім і даведаюся да людзёў, што ськісьлі на бузе сваёй, што кажуць у сэрцу сваім: ,СПАДАР ня робе ані дабра, ані ліха'. 1З І маемасьць іхная стане здабыткам, а дамы іхныя - спусьценьням; пастановяць дамы, але ня будуць жыць у іх; і пасадзяць вінішчы, але ня будуць піць віна зь іх". 14 Блізка вялікі дзень СПАДАРОЎ, блізка й вельма барзьдзіць; чуваць голас дня СПАДАРОВАГА; дужасіл там горка загалосе. 15 Дзень гневу дзень тый, дзень немарасьці а гароты, дзень выгубленьня а спустошаньня, дзень болак а туману, 16 Дзень трубы а гуку на ўмацаваных местах а на высокіх вежах. 17 І прывяду гароту на людзёў, і яны будуць хадзіць, як нявісныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА; і кроў іхная будзе выліта, як пыл, і цела іхнае, як гной. 18 Ані срэбра іхнае, ані золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА, але агнём завісьці Ягонае пажэрта будзе ўся зямля, бо канец, ды борзды, зробе ўсім жыхарам гэтае зямлі.


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст