Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

Евангеля подле сьвятога Яана

 

01020304050607080910
1112131415161718192021

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук

(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
.

1 На пачатку было Слова, і Слова было з Богам, і Слова было Бог. 2 Яно было на пачатку з Богам. 3 Усе перазь Яго сталася, і безь Яго нічога ня было стаўшыся, што сталася. 4 У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлінёю людзёў. 5 I сьвятліня сьвеце ў цямноце, і цямнота яе не агарнула.

6 Быў чалавек пасланы ад Бога, імя ягонае Яан. 7 Ён прышоў дзеля сьветчаньня, каб сьветчыць празь Сьвятліню, каб усі ўверылі перазь яго. 8 Ён ня быў Сьвятліня, але каб сьветчыць празь Сьвятліню.

9 Была праўдзівая Сьвятліня, што асьвячае кажнага чалавека, на сьвет прыходзячага. 10 На сьвеце быў, і сьвет стаўся перазь Яго, і сьвет Яго не пазнаў. 11 Да сваіх собскіх прышоў, і собскія Ягоныя не прынялі Яго. 12 Але ўсім тым, што прынялі Яго, даў ім права стаць дзецьмі Божымі, тым, што вераць у імя Ягонае, 13 Каторыя ня з крыві, ані з волі цела, ані з волі мужа, але з Бога нарадзіліся.

14 I Слова стала целам, і вітала памеж нас (і мы бачылі славу Ягоную, славу як адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі а праўды.

15 Яан сьветча празь Яго і гукаў, кажучы: „Гэта быў тый, праз Каторага я сказаў: ,Хто прыходзе за імною, выперадзіў мяне, бо быў перад імною ' "; 16 Бо з паўніні Ягонае ўсі мы прынялі і ласку на ласку. 17 Бо Бог закон Масеям быЎ даўшы; ласка а праўда сталася перазь Ісуса Хрыста. 18 Бога ніхто ніколі ня бачыў, адзінародны Сын, што ёсьць у ўлоньню Айцоўскім, Ён аб'явіў.

19 I гэта сьветчаньне Яанава, як паслалі да Яго Юдэі зь Ерузаліму сьвятароў а Левітаў, каб маглі папытацца ў Яго: „Хто Ты?" 20 I ён вызнаў, і не заперачыў, і вызнаў: „Я ня Хрыстос". 21 I папыталіся ў Яго: „Дык што ж? ты Ільля?" і ён адказаў: „Не". „Прарока?" і ён адказаў „Не". 22 Дык сказалі яму: „Хто ж ты, каб мы далі адказ тым, што паслалі нас; што ты скажаш празь сябе самога?" 23 Ён сказаў: „Я голас гукаючага на пустыні: ,Прастайце сьцежку Спадару', як сказаў Ісая прарока". 24 Пасланыя ж былі з фарысэяў; 25 I яны папыталіся ў яго, і сказалі яму: „Чаму ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарока?" 26 Яан адказаў ім, кажучы: „Я хрышчу ў вадзе; стаіць сярод вас, Каторага ня знаеце, 27 Тый, што прыходзе за імною, у Каторага вобую я ня гожы разьвязаць рэменьчыка". 28 Гэта сталася ў Віфані за Ёрданом, ідзе Яан хрысьціў.

29 Назаўтрае бача ён ідучага да сябе Ісуса й кажа: „Во Ягнётка Божае, што бярэць грэх сьвету. 30 Ён ё, праз Каторага я сказаў: ,3а імною ідзець муж, Каторы выперадзіў мяне, бо Ён быў уперад за мяне. 31 І я ня знаў Яго, але каб Ён быў выяўлены Ізраелю, дзеля таго я прышоў хрысьціць у вадзе".

32 I сьветчыў Яан, кажучы: „Я бачыў Духа, што зыходзіў, як галуба, зь неба, ды перабываў на Ім. 33 I я ня знаў Яго; але Тый, што паслаў мяне хрысьціць у вадзе, Тый сказаў імне: "Над кім абачыш Духа, што зыходзе і застаецца на Ім, Тый ё, што хрысьце ў Духу Сьвятым"; 34 I я бачыў, і сьветчыў, што Гэты ё Сын Божы".

35 Назаўтрае ізноў стаяў Яан і двух вучанікаў ягоных. 36 I, абачыўшы йдучага Ісуса, сказаў: „Гэта Ягнётка Божае".

37 I пачулі два вучанікі, як ён казаў, і пайшлі за Ісусам. 38 Ісус жа, абярнуўшыся і абачыўшы іх ідучых за Ім, кажа ім: „Чаго шукаеце?" А яны сказалі яму: „Раббі! (што знача ў перакладзе: Вучыцелю!) ідзе перабываеш?" 39 Кажа ім: „Прыйдзіце й абачча". Дык яны пайшлі й абачылі, ідзе Ён перабывае, і прабылі ў Яго тый дзень. Было каля дзясятае гадзіны.

40 Андрэй, брат Сымона Пётры, быў адзін із двух, што чулі ад Яана і пайшлі за Ім. 41 Знаходзе ён першы брата свайго собскага Сымона і кажа яму: „Мы знайшлі Месію", што знача ў перакладзе: Хрыстос. 42 I прывёў яго да Ісуса. Ісус, гледзячы на яго, сказаў: „Ты Сымон, сын Ёнін; ты будзеш звацца Кіфа, што ў перакладзе: камень.

43 Назаўтрае хацеў Ісус ісьці да Ґалілеі, і знаходзе Піліпа, і кажа яму: „Ідзі за Імною".

44 Піліп жа быў зь Віфсаіды, места Андрэявага а Пётравага. 45 Піліп знаходзе Нафанайлу й кажа яму: „Мы знайшлі Таго, праз Каторага Масей пісаў у законе а прарокі, Ісуса, сына Язэпавага з Назарэту". 46 А Нафанайла кажа яму: „Ці можа з Назарэту быць што добрае?" Піліп кажа яму: „Ідзі й глянь". 47 Ісус, абачыўшы йдучага да Яго Нафанайлу, кажа празь яго: ,Вось, запраўды Ізраелянін, у каторым няма хітрыні". 48 Нафанайла кажа Яму: „Скуль Ты мяне знаеш?" Адказаў Ісус і сказаў яму: „Уперад чымся Піліп гукнуў цябе,

як ты быў пад фіґаю, Я бачыў цябе". 49 Нафанайла адказаў Яму: „Раббі! Ты Сын Божы, Ты Кароль Ізраельскі". 50 Ісус адказаў і сказаў яму: „Затым што Я сказаў табе: ,Я бачыў цябе пад фіґаю', - ты верыш? абачыш балей за гэта". 51 I кажа яму: „Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль абачыце неба адчыненае й ангілаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Людзкога".


Старонка 1 з 21 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст