Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры


 

 

Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры

Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры

 

01 - 02 - 03

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1. Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, да тых, што прынялі з намі роўна дарагую веру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:

2. ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.

3. Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля жыцьця й пабожнасьці, праз пазнаньне Паклікаўшага нас славаю і цнатою,

4. якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тленьня ў пажаданьні, што ў сьвеце,

5. дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў веры вашай цнату, у цнаце-ж розум,

6. у розуме стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці пабожнасьць,

7. у пабожнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.

8. Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не астанецёся бязьдзейнымі і бяз плоду ў пазнаньні Го спада нашага Ісуса Хрысга;

9. у кім жа няма гэтага, той сьляпы, нявісны, забыўся аб ачышчэньні ранейшых грахоў сваіх.

10. Дзеля гэтага, браты, балей і балей старайцеся рабіць цьвёрдым вашае прызваньне й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,

11. бо гэтак адчыніцца вам вольны ўваход у вечнае царства Госпада нашага і збавіцеля Ісуса Хрыста.

12. Дзеля гэтага я ніколі не перастану напамінаць вам аб гэтым, хоць вы й ведаеце гэта і ўмацованы ў гэтай праўдзе.

13. Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,

14. ведаючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне адкрыў.

15. Буду-ж старацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.

16. Бо мы абвясьцілі вам сілу й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі велічы Яго.

17. Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць і славу, калі ад вялізарнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць Сын Мой Улю́блены, Якому спагадаю.

18. I гэты голас, як зыходзіў з неба, мы чулі, быўшы з Ім на сьвятой гарэ.

19. Дый маем найпэўнейшае слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да яго, як да сьветача, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль не разаднее і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,

20. ведаючы перадусім, што ніякае прароцтва ў пісаньні ня дзеецца сваім уласным разьвязаньнем.

21. Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалавечай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ведзеныя Духам сьвятым.


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст