Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Саборнае пасланьне сьв. апостала Юды


 

 

Саборнае пасланьне сьв. апостала Юды

Саборнае пасланьне сьв. апостала Юды

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1. Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, - пакліканым, што асьвенчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:

2. ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!

3. Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўленьні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне - змагацца за веру, раз пераданую сьвятым.

4. Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.

5. Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, нявераваўшых пасьля загубіў

6. і ангелаў, не захаваўшых свае ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня дзержыць.

7. Як Садом і Гамора і вакалічныя месты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агня, пастаўлены за прыклад, -

8. гэтак сама будзе і з гэтымі лятуценьнікамі, якія апаганіваюць цела, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.

9. Міхал Архангел, калі гаварыў з д'яблам, спрачаючыся за цела Майсеява, не адважыўся вынесьці дакорлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе Госпад.

10. А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць; што-ж па прыродзе ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе растляваюць.

11. Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.

12. Яны ёсьць небясьпека на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ветрам; асеньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы памершыя, павырываныя;

12. лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.

14. Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых -

15. учыніць суд над усімі і дакары́ць між імі ўсіх бязбожных за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.

16. Гэта наракальнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.

17. Але вы умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:

18. яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.

19. Гэта тыя, што адлучаюцца (ад еднасьці веры), з душою, ды ня маючыя духа.

20. А вы, улюбленыя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,

21. захоўвайце сябе ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.

22. I над аднымі літуйцеся з развагаю,

23. а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, целам апаганеную.

24. Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Сваею нескажонымі ды ў радасьці,

25. адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашаса, слава й веліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсе вякі. Амін.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст