01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, а Цімох брат, царкве Божай, што ў Карынце, з усімі сьвятымі, што ў вусёй Ахаі: 2 ласка вам а супакой ад Бога Айца а Спадара Ісуса Хрыста.
3 Дабраславёны Бог а Ацец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец міласэрдзя і Бог усялякага пацяшэньня, 4 Каторы цеша нас у кажнай атузе нашай, каб і мы маглі цешыць тых, што былі б у якой-лень атузе, тым пацяшэньням, каторым Бог цеша нас самых! 5 Бо як збыткуюць у нас цярпеньні Хрыстовы, так пераз Хрыста збыткуюць таксама пацяшэньні нашы.
6 Калі мы ў ватузе, дык дзеля вашага пацяшэньня а спасеньня, каторае дзеецца ператрываньням тых самых цярпеньняў, каторыя й мы церпім;
7 I надзея наша на вас пэўная. Калі ж цешымся, дык із вашага пацяшэньня а спасеньня, ведаючы, што як вы ўчасьнікі цярпеньня, так і пацяшэньня.
8 Бо мы ня зычым, каб вы ня ведалі, браты, праз атугу, каторая сталася нам ув Азі, што мы ацяжараны былі звыш меры а сілы, ажно былі ў безнадзеяньню ўзглядам жыцьця. 9 Але самы ў сабе мелі рассудак сьмерці, каб не спадзявацца на самых сябе, але на Бога, Каторы ўскрышае мертвых, 10 Каторы выбавіў нас ад так блізкое сьмерці і выбаўляе, і на Каторага спадзяемся, што й яшчэ выбаве. 11 I вы супрацаваць будзеце малітвамі за нас, каб за дары нам, за прычынаю шмат каго, дзякаваньне было за нас.
12 Бо пахвала нашая гэта, сьветчаньне сумленьня нашага, што ў прасьціні а шчырасьці перад Богам. ня ў мудрасьці цялеснай, але ў ласцы Божай, мы паступалі на сьвеце, асабліва ж із вамі. 13 Бо мы ня пішам вам нічога іншага, але што вы чытаеце й разумееце, і спадзяюся, што будзеце разумець аж да канца; 14 Бо вы часткава й даведаліся ўжо, што мы будзем вашай пахвалаю, аднолькава й вы нашай, у дзень Спадара нашага Ісуса.
15 3 гэтай пэўнасьцю я маніўся прыйсьці да вас уперад, каб вы ўдругава ласку мелі, 16 I пераз вас прайсьці да Макядоні, з Макядоні ж ізноў прыйсьці да вас, а вы праводзілі б мяне да Юдэі.
17 Ці ўлегцы я зрабіў, маючы такі замер ? Ці што я замяраю, подле цела замяраю, так што ў мяне „Але, але" і „Не, не"? 18 Вось жа, верны Бог, што слова наша да вас ня ёсьць „Але" й „Не". 19 Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, абяшчаны памеж вас намі, імною а Сіланом а Цімохам, ня быў „Але" й „Не"; але ў Ім было „Але", 20 Бо ўсі абяцаньні Божыя ў Ім „Але" і ў Ім „Амін", - на славу Божую пераз нас. 21 А тый, што зацьвярджае нас із вамі ў Хрысту і памазаў нас, ё Бог, 22 Каторы таксама запячатаваў нас і даў задатку Духа ў сэрцы нашы.
23 Бо гукаю Бога за сьветку на душу сваю, што, шчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў да Карынту, 24 Не затым, быццам мы бярэм уладу над вераю вашаю; але мы супрацаўні радасьці вашае: бо вераю вы стаіце.
|