01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Аб'яўленьне Ісуса Хрыста, каторае даў Яму Бог, каб паказаць слугам Сваім, што мае стацца неўзабаве. Ён жа наказаў, паслаўшы Ангілам Сваім нявольніку Свайму Яану, 2 Каторы сьветчыў слова Божае й сьветчаньне Ісуса Хрыста, - усе, што ён бачыў.
3 Дабраславёны тый, што чытае, і тыя, што слухаюць словы прароцтва гэтага й дзяржаць напісанае ў ім; бо час блізка.
4 Яан сямём цэрквам, што ўв Азі: ласка вам а супакой ад Тога, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, і ад сямёх духоў, што перад пасадам Ягоным, 5 I ад Ісуса Хрыста, вернага сьветкі, першака зь мертвых і валадара каралёў земных. Яму, Каторы ўмілаваў нас і вывальніў нас ад грахоў нашых крывёю Сваёй, б I ўчыніў нас гаспадарамі і сьвятарамі Богу а Айцу Свайму, слава а сіла на векі вякоў! Амін.
7 Вось ідзець із булакамі, і кажнае вока абача Яго, і тыя, што прабалі Яго; і зазохаюць перад Ім усі плямёны зямлі. Амін.
8 „Я ё Альфа й Омэґа", кажа Спадар Бог, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, Усемагучы.
9 Я Яан, брат ваш і сябра ў ватузе і ў гаспадарстве і ў цярплівосьці Ісуса, быў на абтоку, званым Патмос, дзеля Слова Божага і дзеля сьветчаньня Ісуса. 10 Я быў у духу ў Спадароў дзень і пачуў адзаду сябе вялікі голас, бы трубны, 11 Кажучы: „Запішы, што ты бачыш, у сувой і пашлі сямём цэрквам: да Ефэсу а да Сьмірны а Пэрґаму а Тыятыры а да Сардаў а Філядэльфы а да Ляодыкі".
12 I я абярнуўся, каб бачыць голас, што казаў імне; і, абярнуўшыся, абачыў сем залатых сьветачаў 13 I, пасярод сьветачаў, падобнага да Сына людзкога, адзетага ў вадзецьце да ног, і па грудзёх ён быў паперазаўшыся залатым поясам. 14 Галава Ягоная й валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; вочы Ягоныя, як поламя агню; 15 I ногі Ягоныя падобныя да пазорыстае медзі, бы ў печы распаленае; і голас Ягоны, як гук шмат водаў. 16 I меў у правіцы Сваёй сем зор; і з вуснаў Ягоных выходзіў абаротны войстры меч; і від Ягоны, як сонца, калі зьзяе ў сіле сваёй.
17 I як я абачыў Яго, дык паў у ногі Яму, як мертвы. I Ён паклаў на мяне правіцу Сваю, кажучы: „Не палохайся; Я першы й апошні, 18 I жывы; і быў мертвы, вось, жывы на векі вякоў; і маю ключы сьмерці й пеклы.
19 „Дык напішы, што ты бачыў, і што ё, і што будзе просьле гэтага. 20 Тайна сямёх зораў, што ты бачыў у правіцы Маёй, і сямёх залатых сьветачаў: сем зораў - гэта ангілы сямёх цэркваў; а сем сьветачаў, каторыя ты бачыў - сем цэркваў.
|