01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Трэйцяга году дзяржавы Егоякіма, караля Юдэйскага, прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, к Ерузаліму й аблёг яго. 2 І аддаў Спадар у руку яму Егоякіма, караля Юдэйскага, з часьцяй судзьдзя дому Божага, і ён прывёз да зямлі Шынар да дому бога свайго, і ўнёс судзьдзе ў скарбніцу бога свайго.
З І казаў кароль Ашпеназу, начэльніку легчанцоў сваіх, каб ён прывёў із сыноў Ізраелявых, ды з насеньня каралеўскага, і з князёў 4 Дзяцюкоў бяз гану, добра выглядаючых, навытыраных да кажнае мудрасьці і кемных да навукі, і здольных да веды, і такіх, каб маглі стаяць у палацу каралеўскім, і каторых маглі б вучыць кніг а мовы хальдэйскае. 5 І прызначыў ім кароль на кажны дзень ежу каралеўскую й віно, каторае сам піў, і каб гадаваць іх так тры гады, каб у канцы іх маглі яны стаць перад каралём.
б І былі памеж іх із сыноў Юдзіных Данель, Гананя, Місайла а Азара, 7 Каторым князь легчанцоў даў імёны: Данеля назваў Велтэшазар, а Гананю - Шэдрах, а Місайлу - Мішах, а Азару - Аведнеґо.
8 Данель, адылі, пастанавіў у сэрцу сваім, каб яму ня сплюгавіцца ежаю каралеўскаю ані віном, каторае гэты піў; затым ён прасіў князя легчанцоў, каб магчы ня плюгавіцца. 9 І даў Бог Данелю ласку а спагаду ў князя легчанцоў. 10 І сказаў князь легчанцоў Данелю: „Я баюся спадара свайго, караля, каторы прызначыў вам ежы і напіткі, бо чаму меў бы ён бачыць віды вашы хмарнейшыя, чымся дзяцюкоў вашага веку? тады вы прычыніце ў караля небясьпечнасьць галаве маёй".
11 Тады сказаў Данель наглядніку, каторага князь легчанцоў пастанавіў над Данелям, Гананяю, Місайлам а Азараю: 12 „Спрабуй, калі ласка, слугаў сваіх, я малю цябе, дзён дзесяць: і няхай даюць нам гародніну, і будзем есьці, і ваду, і будзем піць; 1З Тады пабачыш віды нашыя і віды дзяцюкоў, што ядуць ежу каралеўскую; і подле бачаньня свайго рабі із слугамі сваімі".
14 І паслухаў ён іх у гэтай справе, і прабаваў іх дзесяць дзён. 15 І ў канцы дзесяцёх дзён віды іхныя выглядалі харашэй а сыцей, чымся ў дзяцюкоў, што елі ежу каралеўскую. 16 І затым нагляднік забіраў ад іх ежу й віно, што яны мелі, і даваў ім гародніну.
17 Што да гэтых чатырох дзяцюкоў, то Бог даў ім веду а навытыранасьць у кажнай кнізе а ў мудрасьці, а Данель разумеў усялякія відзені а сны.
18 І на канцы дзён, што кароль казаў, каб ён прывёў іх, князь легчанцоў прывёў іх перад Невухаднецара. 19 І мужаваў ізь імі кароль, і з усіх іх не знайшлося, як Данель,
Гананя, Місайла а Азара; і стаялі яны перад каралём. 20 І ў вусіх справах мудрага разуменьня, што кароль пытаўся ў іх, ён знайшоў іх дзесяць разоў лепшымі за ўсіх чараўнікоў, гвездароў, што ў вусім каралеўстве ягоным. 21 І Данель заставаўся да першага году караля Кіра.
|