01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Словы Амосавы, што быў меж аўчароў фекойскіх, каторыя ён відзеў праз Ізраеля за дзён Узя, караля Юдэйскага, і за дзён Еровоама, караля Ізраельскага, два гады перад трасеньням зямлі. 2 І сказаў ён: „СПАДАР загрыміць із Сыёну і выдасьць голас Свой зь Ерузаліму, і сялібы пастускія будуць у жалобе, і высахне верх Кармілу".
З Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Дамашку, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі зялезнымі снадзівамі Ґілеад; 4 Але пашлю цяпло на дом Газаеляў, і зжарэць палацы Вен-Гададовы. 5 І патрышчу завалу Дамашку, і адатну жыхараў з даліны Авен і дзяржачага ськіпетру з дому Едэнавага, і люд арамскі пойдзе ў палон да Кіра". кажа СПАДАР.
6 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Ґазы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны завялі іх у палон, у палон супоўны, каб перадаць іх Едому. 7 І пашлю цяпло на сьцяну Ґазы, і яно зжарэць палацы яе. 8 І адатну жыхараў з Ашдоду і дзяржачага ськіпетру з Ашкелону, і зьвярну руку Сваю на Екрон, і загіне астача Пілішчан", кажа Спадар СПАДАР.
9 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх цэлым палонам Едому і ня ўспомнелі брацкае змовы; 10 Але пашлю цяпло на сьцяну Тыру, і зжарэць палацы яго".
11 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Едому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, здушыў у сябе спагадлівасьць, і кажначасна ірваўся ў гневе сваім, і вечна захаваў злосьць; 12 Але пашлю цяпло на Феман, каторае пажарэць палацы Воцры".
1З Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы сыноў Амонавых, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распоравалі цяжарных Ґілеаду, каб магчы пашырыць граніцу сваю; 14 Але запалю цяпло на сьцяне Раўвы, і яно зжарэць палацы яе з крыкам у дзень бітвы, зь віхром у дзень буры. 15 І кароль іхны пойдзе ў палон, ён а князі ягоныя разам", кажа СПАДАР.
|