Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Госі


 

 

Кніга прарокі Госі

Кніга прарокі Госі

 

0102030405060708091011121314

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Слова СПАДАРОВА, што было Госі Беронку за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, і за дзён Еровоама Ёашонка, караля Ізраельскага. 2 Пачатак слова СПАДАРОВАГА Госям.

І сказаў СПАДАР Госі: „Ідзі, вазьмі сабе жонку зь бязуляў і дзеці зь бязулства, бо зямля надта бязулствавала, адыходзячы ад СПАДАРА". 3 І пайшоў ён, і ўзяў Гомер Дыў-Лаімішку; і яна зачала́, і нарадзіла яму сына. 4 І сказаў СПАДАР яму: „Назаві імя ягонае Езрэель, бо яшчэ крыху, і Я спаганю кроў Езрэеля на доме Егавым, і спыню каралеўства дому Ізраелявага. 5 І станецца таго дня, што я патрышчу лук Ізраеляў у даліне́ Езрэелявай".

6 І зачала́ яна ізноў, і сказаў яму: „Назаві імя ейнае: Ло-Ругама, бо наперад Я ня буду спагадаць дому Ізраеляваму, каб, даруючы, дараваў ім. 7 А дом Юдзін я пажалею а выбаўлю іх СПАДАРОМ, Богам іхным, а ня выбаўлю іх лукам, ані мячом, ані бітвою, ані коньмі, ані коньнікамі".

8 Адвучыўшы Ло-Ругаму, яна зачала а нарадзіла сына. 9 І сказаў: „Назаві імя ягонае: Лоамі, бо вы ня люд Мой, і я ня буду вашым".

10 яшчэ будзе лік сыноў Ізраелявых, як пясок морскі, каторага нельга памераць ані палічыць; і станецца, замест тога, што казалі ім: „Вы ня люд Мой", скажуць ім: „Вы сынове БОГА жывога". 11 І зьбяруцца разам, і прызначаць сабе аднаго за галаву, і ўзыйдуць ізь зямлі; бо вялікі дзень Езрэеляў.


Старонка 1 з 14 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст