01 – 02 – 03 – 04
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА Ізраелю Малахам. 2 „Я ўлюбіў вас", кажа СПАДАР, а вы кажаце: „У чым жа нас улюбіў?" „Ці ня Ісаў брат Якава? агалашае СПАДАР, Я ўлюбіў Якава. 3 А Ісава зьненавідзіў і аддаў горы ягоныя на стустошаньне, а спадак ягоны - смокам пустыні". 4 Калі Едом скажа: „Мы зголены, але зьвернемся й адбудуем спустошаньні н адбудуем спустошаньні, дык гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Яны адбудуюць, але Я абуру, і назавуць іх граніцаю нягоднасьці й людам, на каторы СПАДАР абурыўся на векі". 5 І абачаць вочы вашы, і вы скажаце: „Узьвялічыцца СПАДАР над граніцаю Ізраеля".
6 „Сын сьціць айца і слуга - спадара свайго; дык калі Я Айцец, ідзе чэсьць Імне? і калі Я Спадары, ідзе боязьнь Мяне?
СПАДАР войскаў вам, сьвятарове, што ўлегцы маеце імя Маё, а вы кажаце: ,Чым мы ўлегцы маем імя Твае?' 7 Абракаеце на аброчнік Мой сплюгаўлены хлеб і кажаце: Чым мы сплюгавілі Цябе?' - тым, што кажаце: ,Стол СПАДАРОЎ грэбаваны'. 8 І як бліжыце сьляпое абракаць, ці ня блага гэта? і як абракаеце кульгавае а хворае, ці ня блага гэта? Прынясі гэта свайму вайводзе, ці ўпадабае ён цябе альбо прыйме цябе ? кажа СПАДАР войскаў. 9 Дык цяпер, прашу, маліце ж від БОЖЫ, каб Ён быў ласкавым да вас; з рук вашых было гэта, ці можа прыняць від каторага з вас? кажа СПАДАР войскаў. 10 Балей хто-колечы з вас замкнуў бы дзьверы, і дарма не палілі б на аброчніку Маім. Ня маю прыемнасьці з вас, кажа СПАДАР войскаў, ані прыйму аброку з рукі вашае; 11 Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае будзе імя Маё меж народаў, і на кажным месцу кадзіла будуць кадзіць імені Майму, ды будзе чысты аброк, бо вялікае будзе імя Маё меж народаў, кажа СПАДАР войскаў. 12 Але вы будзеніце яго тым, што кажаце: ,Стол СПАДАРОЎ - сплюгаўлены, і прыбытак ізь яго, ежа яго вартая грэбаваньня'. 1З Ды казалі: ,Во, якая стома!' хоць бы зьдзьмухнуць яго маглі, кажа СПАДАР войскаў, і прыносілі разарванае а кульгавае а хворае, - гэтак вы прыносілі аброк: ці мог Я прыняць гэта з рукі вашае? кажа СПАДАР. 14 Але пракляты ашуканец, што мае ў чарадзе самца і абяцае абятніцу, абракае, адылі, СПАДАРУ папсаванае; бо Я Кароль вялікі, кажа СПАДАР войскаў, і імя Маё страшнае памеж народаў.
|