Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Чацьвер (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Чацьвер (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


ЧАЦЬВЕР РАНІЦАЙ


Сядальная песьня 1. Мудрыя лаўцы сусьветныя, што атрымалі міласьць ад Бога, маліцеся за нас, якія клічам цяпер: "Госпадзе, збаў людзей Тваіх і места Тваё, і дзеля малітваў Тваіх апосталаў вызвалі ад бедаў, што нас апанавалі, душы нашыя.

Верш. Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх і аж да канцоў сьвету словы іх.

Трубы Хрыстовыя богагалосныя, мудрых апосталаў, ушануем, верныя, песьнямі: Яны, быццам коні, што ўзбурылі мора бязбожжа, і ласкаю Духа вывелі, быццам з глыбіні, людзей да Боскага прыстанішча.

Слава... цяпер...

Абрадаваная Багародзіца, што неапальна зачала Боскі Агонь і нарадзіла бяз семя Крыніцу жыцьця – Госпада, – збаў тых, што ўзьвялічваюць Цябе.


Сядальная песьня 2. Сеткаю духоўнаю і трысьцінаю крыжоваю, рыбакі разьбілі красамоўства рытараў, прасьвятлілі народы, і навучылі славіць Цябе, сапраўднага Бога. Дзеля гэтага мы пяем песьню Табе, Які ўмацаваў іх: "Слава Айцу і Сыну, слава адзінасутнаму Духу, што праз апосталаў прасьвятліў сьвет!"

Верш. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах Ягоных расказвае небасхіл.

Сьвятло, што ад Сьвятла перад вякамі зазьзяла, і ў часе на зямлі явілася і сьвет праз вас, блаславёныя, прасьвятліла. Дзеля гэтага, прасьветленыя вашымі боскімі навучаньнямі, шануем вашую сьвятую памяць, апосталы.

Верш. Дзіўны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.

Мучанікаў Хрыстовых молім усе з любоўю, прыйшоўшы да іх з вераю, бо яны моляцца за нашае збаўленьне, крынічаць ацаленьняў ласку, адганяюць нячыстыя сілы, ахоўнікі веры.

Слава... цяпер...

Боскія вучні і апосталы, Дзева, прапаведавалі ўсім у боскіх вучэньнях Тваё невыказнае сынараджэньне, Багародзіца чыстая, і навучылі дастойна пакланяцца Табе. Дык просім Цябе, разам з імі маліся за збаўленьне тых, што з вераю шануюць Цябе.


Вершапесьні

Апостальская мілагучная жалейка пад узьдзеяньнем Сьвятога Духа адмяніла мерзкія ахвярапрынашэньні бесаўскія пропаведзьдзю адзінага Госпада, выбавіла народы ад ідальскай спакусы і навучыла пакланяцца адзінасутнай Тройцы.

Усхвалім аднадушна Пятра і Паўла, Луку, Мацьвея, Марка, Яна, Андрэя, Тамаша, Баўтрамея, Сымона Кананіта, Якуба і Піліпа, а з імі ўвесь хор вучняў.

Весяліцеся ў Госпадзе, мучанікі, што добра змагаліся, супрацівіліся ўладаром і мучыцеляў перамаглі, не спалохаліся агня і мяча, ані дзікіх зьвяроў, што пажыралі вашыя целы. Разам з анёламі вы аддалі хвалу Хрысту і атрымалі вянцы перамогі з неба. Прасіце цяпер за супакой на сьвеце і зьмілаваньне душаў нашых.

Слава... цяпер...

З прарокамі ўсхвалім Дзеву, залаты посуд манны, незгаральны куст, стол і пасад, залаты сьветач з лампадаю, непарушную гару, ківот сьвятасьці і браму Божую.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст