Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Субота (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Субота (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


СУБОТА РАНІЦАЙ


Сядальная песьня 1. Пераможныя мучанікі апрануліся ў Цябе, Госпадзе: Ты быў іхняй пахвалою ў цярпеньнях, іхнім вянцом і ўзнагародаю. Цярпліва перанёсшы мучэньні, яны перамаглі беззаконных, і сілаю Боскаю з нябёсаў яны аднесьлі перамогу. Малітвамі іх і мяне вызвалі ад нябачнага ворага, Збавіцелю, і збаў мяне.

Верш. Дзіўны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.

Як добрыя воі, што аднадушна верылі, вы, сьвятыя, не збаяліся лютасьці мучыцеляў. Прыняўшы пачэсны Крыж, вы ахвоча прыйшлі да Хрыста і, завяршыўшы дарогу, атрымалі з нябёсаў перамогу. Слава Таму, хто даў вам, слава Таму, хто вянчаў вас, слава Таму, хто дае праз вас ацаленьні.

Слава... цяпер...

Як толькі пачуўся голас Габрыеля, які казаў Табе, Дзева: "Радуйся!", Уладар усіх узяў цела ад Цябе, сьвятая Скарбніца, як прадказаў праведны Давід. Ты сталася больш прасторнай за неба, бо насіла ў сабе Творцу ўсяго. Слава Таму, хто пасяліўся ў Табе; слава Таму, хто выйшаў з Цябе; слава Таму, хто вызваліў нас нараджэньнем сваім.


Сядальная песьня 2. Цярпеньнямі сьвятых Тваіх, каторыя яны дзеля Цябе перанесьлі, зьмілуйся над намі і аздараві немачы нашы, молімся Табе, Госпадзе Чалавекалюбча.

Верш. Сьвятым, што на зямлі Яго...

Усе мы прыходзім з малітваю та мучанікаў Хрыстовых, бо яны, як абаронцы веры, моляцца за наша збаўленьне, адганяюць варожыя сілы, і крынічаць ласку ацаленьняў.

Слава... цяпер...

Адзіная магутная і ласкавая Апякунка людзкога роду, Багародзіца Дзева, разам з прарокамі, мучанікамі, сьвятаначальнікамі і посьнікамі малі няспынна Бога-Слова, якога ты звышпрыродна нарадзіла, за збаўленьне душаў нашых.


Вершапесьні

Прыйдзіце, усе людзі, ушануем гімнамі і духоўнымі песьнямі Хрыстовых пакутнікаў, сьветачы сусьветныя, і прапаведнікаў веры, жывую крыніцу, што точыць верным ацаленьні. Іхнімі малітвамі, Хрысьце Божа наш, дай супакой Твайму сьвету, і душам нашым веліч зьмілаваньня.

Воі вялікага Ўладара супрацівіліся наказам мучыцеляў, адважна пайшлі на мучэньні, патапталі ўсе спакусы, і былі дастойна вянчаныя, а цяпер просяць Збавіцеля даць супакой для душаў нашых і веліч зьмілаваньня.

Вас, усяхвальныя мучанікі, ні сум, ні прыгнёт, ні голад, ні перасьлед, ні раны, ні лютасьць зьвяроў, ні меч, ні агонь ня змаглі адлучыць ад Бога. Хутчэй з любові да Яго, вы, быццам у чужых целах змагаліся, насуперак прыродзе, пагардзілі сьмерцю. Таму вы і атрымалі належную заплату за вашыя пакуты, і сталіся спадкаемцамі нябеснага валадарства, дзе няспынна моліцеся за душы нашыя.

Слава... цяпер...

Радуйся, з-паміж нас сьвятая Багародзіца Дзева, чысты посуд сусьветны, сьветач нязгасны, умяшчальніца Незьмяшчальнага, Хорам незьнішчальны! Радуйся, бо з Цябе нарадзілася Божае Ягнё, што бярэ на сябе грахі ўсяго сьвету.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст