Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

Евангеля подле сьвятога Марка

 

01020304050607080910111213141516

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Пачатак Евангелі Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напісана ў Ісаі прарокі: „Вось, Я пасылаю ангіла Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою. 3 Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Яму!".

4 Сталася, што Яан хрысьціў на пустыні, абяшчаючы хрэст каяты на дараваньне храхоў. 5 I выходзілі да яго ўся краіна Юдэйская а Ерузалімляне ўсі, і хрысьціліся ў яго ўсі ў раццэ Ёрдане, вызнаючы грахі свае.

6 Яан жа насіў адзецьце зь вярблюджае поўсьці і дзягу на сьцёгнах сваіх, і еў шаранчу а дзікі мёд. 7 I абяшчаў, кажучы: „Ідзець за імною дужшы за мяне, Катораму я ня гожы, нахінуўшыся, разьвязаць рэменьчык вобую Ягонага. 8 Я запраўды хрысьціў вас вадою, але Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым".

9 I сталася тых дзён, што Ісус прышоў з Назарэту Ґалілейскага і хрысьціўся ў Яана ў Ёрдане. 10 I зараз, выходзячы з вады, абачыў нябёсы расьхіненыя і Духа, як галубу, зыходзячага на Яго. 11 I быў голас ізь нябёсаў: „Ты Сын Мой любовы, у Табе Мае вялікае ўпадабаньне".

12 I зараз Дух павёў Яго на пустыню. 13 I быў Ён там на пустыні сорак дзён, спакушаны шайтаном, і быў ізь зьверанятамі; і ангілы паслугавалі Яму.

14 I просьле таго, як Яан быў выданы, прышоў Ісус да Ґалілеі, абяшчаючы Евангелю гаспадарства Божага, 15 I кажучы: „Выпаўніўся час і дабліжылася гаспадарства Божае; пакайцеся а верце ў Евангелю".

16 I праходзячы ж ля мора Ґалілейскага, абачыў Сымона а Андрэя, брата ягонага, што закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбнікі. 17 I сказаў ім Ісус: „Ідзіце за Імною, і Я зраблю, што вы станеце лаўбітамі людзёў". 18 I яны зараз, пакінуўшы сеці свае, пайшлі за Ім.

19 I прайшоўшы стуль крыху, Ён абачыў Якава Зэведэявага а Яана, брата ягонага, што таксама былі ў струзе, правячы сеці свае; 20 I зараз пагукаў Ён іх, і, пакінуўшы айца свайго Зэведэя ў струзе з наймітамі, пайшлі за Ім.

21 I прыйшлі да Капернауму; і зараз у сыботу ўвыйшоў ён у бажніцу, і навучаў. 22 I зумяваліся з навукі Ягонае, бо Ён навучаў іх, як уладу маючы, а не як кніжнікі.

23 I зараз у бажніцы іхнай апынуўся чалавек, маючы духа нячыстага, і закрычэў, 24 Кажучы: „Пакінь, чаго Табе да нас, Ісусе Назарэцкі? ці Ты прышоў загубіць нас? Знаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы".

25 Але Ісус зганіў, кажучы: „Змоўкні і выйдзі зь яго". 26 Тады дух нячысты, скалатнуўшы яго й закрычэўшы вялікім голасам, вышаў зь яго. 27 I ўсі зжахнуліся, ажно адзін у ваднаго пыталіся: „Што гэта? што гэта за новая навука, што Ён і духом нячыстым расказуе з уладаю, і яны слухаюць яго?" 28 I ўборзьдзе разышлася празь Яго ведамка па ўсёй аколіцы ў Ґалілеі.

29 Вышаўшы неўзабаве з бажніцы, прышлі да дому Сымонавага а Андрэевага зь Якавам а Яанам. 30 Цешча ж Сымонава ляжала ў гаручцы; і без адвалокі кажуць яму празь яе. 31 I, дабліжыўшыся, ён падняў яе, узяўшы яе за руку; і гаручка якга пакінула яе, і яна паслугавала ім.

32 I ўвечары заходам сонца прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных нячысьцікам. 33 I ўсе места зьберлася да дзьвярэй. 34 I Ён уздаравіў шмат якіх, хворых на розныя хваробы, і выгнаў шмат нячысьцікаў, і не дазваляў нячысьцікам гукаць, бо яны зналі Яго.

35 I нараніцы, устаўшы рана на додніцы, вышаў, і адышоў на пустыннае месца, і там маліўся. 36 Сымон а бытыя зь Ім пайшлі глядзець Яго. 37 I, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: „Усі шукаюць Цябе". 38 Ён кажа ім: „Пайдзіма да іншае мясцовасьці, да суседніх местачкаў, каб Імне й там абяшчаць, бо на тое Я прышоў".

39 I Ён абяшчаў у бажніцах іхных па ўсёй Ґалілеі, і выганяў нячысьцікаў.

40 Прыходзе да Яго хворы на праказу і, молячы Яго а клякаючы перад Ім, кажа Яму: „Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 41 Ісус, пажалеўшы яго, выцягнуў руку, даткнуўся да яго й сказаў яму: „Хачу, ачысьціся". 42 I якга зышла зь яго праказа, і ён быў чысты. 43 I із стродкім заказам зараз выслаў яго. 44 I сказаў яму: „Глядзі нікому нічога не кажы, але йдзі, пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае  тое, што расказаў Масей, на сьветчаньне ім".

45 Але ён, вышаўшы, пачаў шмат агалашаць праз сталае, ажно Ісус ня мог ужо яўна ўвыйсьці ў места, але быў вонках на месцах пустых. I прыходзілі да Яго адусюль.


Старонка 1 з 16 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст