Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Захары


 

 

Кніга прарокі Захары

Кніга прарокі Захары

 

0102030405060708091011121314

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Восьмага месяца, другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы: 2 „Вельма загневаўся СПАДАР на айцоў вашых. З Затым скажы ім: гэтак кажа СПАДАР войскаў: навярніцеся да Мяне, агалашае СПАДАР войскаў, дык Я абярнуся да вас, кажа СПАДАР войскаў. 4 Ня будзьце, як айцове вашы, каторых гукалі першыя прарокі, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: адвярніцеся ж ад сваіх дарогаў благіх і ад сваіх учынкаў благіх; але яны ня слухалі ані ўважалі на Мяне, агалашае СПАДАР. 5 Айцове вашы, ідзе яны? дый прарокі ці жывуць вечна ? 6 Словы Мае, адылі, а ўставы Мае, што Я расказаў слугам Сваім прарокам, ці не дасяглі да айцоў вашых? і яны наварачаліся й казалі: як СПАДАР войскаў думаў зрабіць нам подле дарогаў нашых і подле ўчынкаў нашых, так зрабіў нам".

7 Дваццаць чацьвертага дня адзінанцатага месяца (гэта месяц Шэват), другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы: 8 „Я відзеў ночы: вось, муж едзе на рудым каню, і стаў памеж міртаў, што ў нізіне, а адзаду яго коні рудыя, гнядыя а белыя. 9 І сказаў я: ,Што яны, Спадару мой?' і сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною: ,Я пакажу табе, што яны'. 10 І адказаў муж, што стаў памеж міртаў, і сказаў: ,Гэта тыя, каторых СПАДАР паслаў абыйсьці зямлю'. 11 І адказалі яны Ангілу СПАДАРОВАМУ, што стаяў меж міртаў, і сказалі: ,Мы абышлі зямлю, і вось, уся зямля ціха супачывае'. 12 Тады Ангіл СПАДАРОЎ адказаў і сказаў: СПАДАРУ войскаў! пакуль Ты ня зьмілуешся над Ерузалімам а над местамі Юдэйскім! на каторыя Ты гневаўся ўжо семдзясят год?' 1З І адказаў СПАДАР Ангілу, што гутарыў з імною, словамі добрымі, словамі пацешнымі. 14 І сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною: ,Гукай, кажучы: гэтак кажа СПАДАР войскаў: Я завідны празь Ерузалім а праз Сыён завісьцяй вялікай. 15 І гневам вялікім Я гневаюся на народы, што ў супакою, бо Я быў троху загневаўшыся, а яны памагалі да ліха.

16 „ ,Затым гэтак кажа СПАДАР: Я зьвярнуся да Ерузаліму із спагадаю; дом Мой будзе пастаноўлены ў ім, агалашае СПАДАР войскаў, і павароз будуць цягаць па Ерузаліме. 17 Яшчэ гукай, кажучы: гэтак СПАДАР войскаў: яшчэ пашырацца месты Мае, дзякуючы дабрабыту, і пацеша СПАДАР ізноў Сыён і выбяра ізноў Ерузалім' ".

18 І падняў я вочы свае, і абачыў, і вось, чатыры рагі. 19 І сказаў я Ангілу, каторы гутарыў з імною: „Што гэтыя?" І адказаў ён імне: „Гэта рогі, каторыя раськíдалі Юдэю, Ізраеля а Ерузалім".

20 І паказаў імне СПАДАР чатырох рамесьнікаў. 21 Тады я сказаў: „Што гэтыя прыходзяць рабіць?" І казаў ён, кажучы: „Гэтыя рогі раськíдалі Юдэю, так што ніхто не падняў галавы свае, а яны прышлі ўцерці іх, ськінуць рогі народаў, што паднялі рог свой на зямлю Юды, каб раськíдаць яе".


Старонка 1 з 14 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст