Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Марка сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Марка сьв. Эвангельле

Паводле Марка сьв. Эвангельле

 

0102030405060708
0910111213141516

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напісана ў прарокаў: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе дарогу Тваю перад Табою (Малах. 3, 1).

3 Голас гукаючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабеце сьцежкі Яго (Ісая 40, 3).

4 Зьявіўся Іоан, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы накутнае хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.

5 і выходзілі да Яго ўся старана Юдэйская і Ерузалімцы, і хрысьціліся ад Яго ў рацэ Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.

6 I быў Іоан адзеты ў вярблюдавы волас і ў скураны пояс на наясьніцы сваёй, і еў саранчу ды дзікі мёд.

7 I прапаведываў кажучы: ідзе за мною Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варт, нахіліўшыся, разьвязаць рамень абуцьця Яго.

8 Я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.

9 I сталася ў тыя дні, прыйшоў ісус з Назарэту Галілейскаго і хрысьціўся ад Іоана ў Іордане.

10 I, як выходзіў із вады, тут жа ўгледзіў Іоан расчыняючыся неба й Духа, як галуба, зыходзячы на Яго.

11 I голас быў з неба: Ты Сын Мой улюблены, Якому спагадаю.

12 I зараз Дух павёў Яго ў пустыню.

13 I быў Ён там у пустыні сорак дзён спакушаны ад шатана, і быў з зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.

14 Пасьля-ж таго, як Іоап быў выданы, прыйшоў Ісус у Галілею, прапаведуючы Эвангельле царства Божага .

15 і кажучы, што споўніўся час і наблізілася царства Божае: пакайцеся і верце ў Эвангельле.

16 Праходзячы-ж ля мора Галілейскага, угледзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбаловы.

17 I сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і Я зроблю вас лаўцамі людзей.

18 I яны той жа час пакінулі свае сеці і пайшлі за Ісусам.

19 I, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угледзіў Якава Завядзеявага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўне, правючы сеці.

20 I тут жа клікнуў іх. I яны, пакінуўшы бацьку свайго Завядзея ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.

21 I прыходзяць у Капэрнаум, і, неадкладаючы, у суботу ўвайшоў Ён у школу і навучаў.

22 I дзівіліся з Яго навукі, бо, навучаючы іх, быў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.

23 I быў у школе іхняй чалавек, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:

24 Пакінь! што Табе да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў згубіць нас! Ведаю цябе, хто ты, Сьвяты Божы!

25 Але Ісус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго.

26 Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.

27 I ўсе спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за новая навука, што сваёй уладай і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго?

28 I хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсіх ваколіцах Галілеі.

29 Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.

30 Цешча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы; і зараз кажуць Яму аб ёй.

31 Падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яе, і яна пачала служыць ім.

32 Калі-ж настаў вечар, як зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам.

33 I ўсё места сабралося перад дзьвярыма.

34 I Ён аздаравіў многіх, цярпеўшых ад розных хворасьцяў, і выгнаў духаў; і не пазваляў злым духам гаварыць, што яны пазналі Яго.

35 А нараніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся.

36 Сымон і быўшыя з імі пайшлі за Ім;

37 і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсе шукаюць Цябе.

38 Ён кажа ім: пойдзем у бліжэйшыя сёлы і месты, каб Мне й там навучаць, бо-ж Я дзеля таго прыйшоў.

39 I Ён навучаў у школах іхніх скрозь па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.

40 Прыходзіць да Яго пракажоны, молючы Яго і падаючы перад Ім на калені, дый кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.

41 Ісус жа, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, даткнуўся да яго і сказаў яму: хачу, будзь чысты!

42 I, як толькі Ён сказаў гэта, праказа тут жа зыйшла з яго, і ён ачысьціўся.

43 І, грозна глянуўшы на яго, зараз жа адаслаў яго

44 і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэньніку і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім.

45 А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом вестку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў места, але быў вонках, у мясцох пустынных. I прыходзілі да Яго зусюль.


Старонка 1 з 16 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст