Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы

Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы

 

010203040506

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:

2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Багаслаўлены Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які пабагаславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным багаслаўленьнем у нябёсах,

4 бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любві,

5 празначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста з ласкавасьці волі Сваей,

6 на пахвалу славы ласкі Сваей, Ён абдорыў нас у ўмілаваным,

7 у Якім маем адкупленьне Крывёю Яго,адпушчэньне грахоў, водле багацьця ласкі Яго,

8 якую Ён размножыў нам у ўсякай мудрасьці і розуме,

9 даўшы нам пазнаць тайну волі Сваей, праз ласкавасьць Сваю, што раней пастанавіў у Сабе,

10 дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё было пад галавою Хрыстом, тое, што ў нябёсах, і тое, што на зямлі.

11 У Ім, у Якім мы і сталіся насьледнікамі, былі мы наперад празначаны на гэта празначэньнем Таго, Хто ўсё выпаўняе хаценьнем волі Сваей,

12 каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, што раней спадзяваліся на Хрыста;

13 у Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і ўвераваўшы ў Яго, запячатаны Духам Сьвятым прырачэньня,

14 які ёсьць залог спадчыны нашае на выкуп удзелу, на пахвалу славы Яго.

15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы аб вашай веры ў Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,

16 няўстанна дзякую за вас Богу , успамінаючы вас у малітвах маіх,

17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на пазнаньне Яго,

18 прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, ды якое багацьце слаўнае спадчыны Яго для сьвятых,

19 ды як бязьмерная веліч магутнасьці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнае сілы Яго,

20 Якую Ен зьдзеяў у Хрысьце, ускрасіўшы Яго з памершых і пасадзіўшы праваруч сябе на нябёсах,

21 вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,

21 вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,

22 і ўсё пакарыў пад ногі Яго І даў Яго за галаву над усім у Царкве,

23 якая ёсьць Яго цела, поўня Напаўняючага ўсё ў-ва ўсім.


Старонка 1 з 6 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст