01 – 02 – 03 – 04 – 05
Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931 Алічбоўваньне: кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч (група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)
Разьдзел 1
1 Паўла і Сілуан і Цімахвей царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2 Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,
3 нясупынна памятаючы аб вашым дзеле веры і аб працы любві і цярплівасьці надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,
4 ведаючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;
5 бо нашае дабравешчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ведаеце, якімі былі мы для вас міжы вамі.
6 I вы сталіся насьледавальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,
7 аж вы сталіся ўзорам для ўсіх веруючых у Македоніі і Ахайі.
8 Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім месцы прайшла слава аб веры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы нешта казаці.
9 Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10 і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гневу.
|