Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

 

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Адкрыцьце Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў рабам Сваім, што мусіць стац-ца ў хуткім часе, і даў знак, паслаўшы праз Ангела Свайго рабу Свайму Іоану,

2 які пасьведчыў слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, ды тое, што сам бачыў.

3 Шчасьлівы, хто чытае і хто слухае словы прароцтва ды захоўвае напісанае ў ім: бо час блізкі.

4 Іоан да сямёх цэркваў, што ў Азіі: ласка на вас і мір ад Таго, што есьць і што быў і што прыдзе, ды ад сямёх духаў, што перад пасадам Ягоным,

5 і ад Ісуса Хрыста, сьведкі верыгоднага, першака із мёртвых і павадыра цароў зямных; Яму, палюбіўшаму нас ды ў крыві Сваёй абмыўшага нас ад грахоў нашых,

6 (ды зрабіў нас царамі й сьвяшчэньнікамі Богу і Айцу Свайму), хвала і дзяржава на вечныя вякі. Амін.

7 Вось, ідзе з хмарамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, што пракалолі Яго; і загалосяць перад Ім усе роды зямлі. Але, амін.

8 Я ёсьць Альфа і Омэга, пачатак і канец, кажа Госпад, Які ёсьць і быў і прыдзе, Уседзяржыцель.

9 Я Іоан, і брат ваш і таварыш у горы і ў царстве і ў цярпеньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмос, дзеля слова Божага і сьведчаньня Ісуса Хрыста.

10 Я быў у духу ў дзень Гасподні і пачуў ззаду за мной вялікі голас, як-бы трубы, мовячы:

11 Я ёсьць Альфа і Омэга, Першы й Апошні; і: што бачыш, напішы ў кнігу ды пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыатыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляодыкію.

12 I я павярнуўся, каб пабачыць голас, што гутарыў са мною, і, павярнуўшыся, угледзіў сем залатых сьветачаў

13 і сярод сямёх сьветачау — падобнага да Сына Чалавечага, апранутага ў доўгую шату і падперазанага праз грудзі залатым паясом;

14 а галава й валасы ў Яго белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго, як полымя агністае;

15 і ногі ў Яго падобныя да медзі, быццам у печы распаленыя; і голас у Яго быццам гук водаў многіх;

16 і меў Ён у правай руцэ сваёй сем зорак; і із вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і аблічча ў Яго быццам сонца сьвеціць у сіле сваёй.

17 I, калі я ўгледзіў Яго, я паваліўся к нагам Ягоным, быццам мёртвы; і Ён паклаў на мяне Сваю правіцу, мовячы да мяне: Не палохайся: Я ёсьць Першы і Апошні ды Жывы;

18 і быў Я мёртвы і вось жыву на вечныя вякі; амін. I маю ключы пекла і сьмерці.

19 Напішы, што ўбачыў ды што ёсьць і што мае стацца пасьля гэтага:

20 тайна сямёх зорак, што бачыў ты ў правіцы Маёй, ды сем сьветачаў залатых: сем зорак — Ангелы сямёх цэркваў, а сем сьветачаў, што ты бачыў, ёсьць сем цэрквау.


Старонка 1 з 22 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст