01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Палічыце ўвесь лік грамады сыноў Ізраелявых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, усіх мужчынаў нагалаву. 3 Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных - ты а Аарон. 4 3 вамі мае быць із плямені па аднэй людзіне, што ё галавою ў доме айцоў сваіх.
5 „І во ймёны мужоў, што будуць стаяць із вамі: ад Рувіна Еліцур Шэдэўронак; 6 Ад Сымона Шэлумель Цурышаддаёнак; 7 Ад Юды Наасон Амінадавёнак; 8 Ад Іссасхара Нефанеель Цуаронак; 9 Ад Завулона Еляў Гэлонёнак; 10 Ад сыноў Язэпавых: ад Яхрэма Елішама Амігудзёнак; ад Манаса Гамалель Педацуронак; 11 Ад Веняміна Авідан Ґідэонёнак; 12 Ад Дана Агіезэр Амішаддаёнак; 13 Ад Ашэра Паґіель Охранёнак; 14 Ад Ґада Елязаф Дэулёнак; 15 Ад Неффаліма Агіра Енанёнак". 16 Гэта славутыя грамады, князі плямёнаў айцоў сваіх, галавы тысячаў у Ізраелю яны. 17 I ўзяў Масей а Аарон мужоў гэтых, каторыя былі менаваныя наймя. 18 I ўсю грамаду яны зьберлі на першы дзень другога месяца. I паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву; 19 Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустыні Сынайскай.
20 I было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 21 Налічана ў пляменю Рувінавым сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
22 У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 23 Лікі ў пляменю Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
24 У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 25 Лікі іх у пляменю Ґадавым сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
26 У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 27 Лікі ў пляменю Юдзіным семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
28 У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 29 Налічана ў пляменю Іссасхаровым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30 У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 31 Лікі ў пляменю Завулонавым пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
32 I сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 33 Палічана ў пляменю Яхрэмавым сорак тысячаў пяцьсот.
34 У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 35 Лік у пляменю Манасавым трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36 У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 37 Лікі ў пляменю Веняміновым трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
38 У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 39 Лікі у пляменю Дановым шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40 У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 41 Лікі ў пляменю Ашэравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42 У сыноў Неффалімовых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 43 Лікі ў пляменю Неффалімовым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44 Гэта лікі, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля, двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку былі яны з дому айцоў сваіх. 45 I было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю, 46 I было ўсіх палічаных шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А Левіты подле родаў айцоў сваіх ня былі палічаныя памеж іх.
48 I гукаў СПАДАР, кажучы: 49 „Толькі плямені Левавага ня лічы і колькасьць іх не далічай да сыноў Ізраелявых, 50 Але ты прызнач Левітаў да вітальні сьветчаньня і да ўсіх судзінаў яе і да ўсёга, што пры ёй; хай яны носяць вітальню й усі судзіны яе, і яны будуць служыць ёй, і наўкола вітальні раскладацца табарам сваім. 51 I, як кранецца вітальня, няхай спушчаюць яе Левіты; і як надабе раскладаць вітальню, няхай устанаўляюць яе Левіты; а калі прыступе хто чужы, памрэць. 52 I будуць разьлягацца сынове Ізраелявы кажны ў табару сваім і кажны пры сьцязе сваім, па войсках сваіх. 53 А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамаду сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня". 54 I зрабілі сынове Ізраелявы; подле ўсёга, што расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі.
|