Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Казаньнік


 

 

Казаньнік

Казаньнік

 

0102030405060708091011

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Словы Казаньніка, сына Давідавага, караля ў Ерузаліме. 2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Казаньнік, марнасьць марнасьцяў, усе марнасьць. З Якая перавага чалавеку з усяе гарапашнасьці ягонае, што ён гарапашнічае пад сонцам? 4 Пакаленьне адыходзе, і пакаленьне прыходзе, але зямля трывае на векі. 5 Таксама сонца ўзыходзе, і сонца заходзе, і сьпяшаецца да месца свайго, ідзе яно ўзышло. 6 Вецер вее на паўдня і кружыняе на поўнач, кружыняе, кружыняе, дзьмець і на кругі свае зварачаецца вецер. 7 Усі рэкі цякуць у мора, мора, адылі, ня поўнае; да тога месца, скуль рэкі цякуць, яны зварачаюцца.

8 Усі рэчы поўныя працы; ня можа людзіна выказаць; не насыціцца вока глядзеньням, ані вуха напоўніцца слуханьням. 9 Што было, тое й будзе; і што дзеялася, тое й будзе дзеяцца; і няма нічога новага пад сонцам. 10 Бывае штось, праз што кажуць: „Глянь гэта навіна"; але было яно ўжо ад веку, што быў перад намі. 11 Няма памяці пярэдняга, дый апошнія, што будуць, не застануцца ў памяці тых, што прыйдуць наапошку.

12 Я, Казаньнік, быў каралём над Ізраелям у Ерузаліме. І3 І я наважыў у сэрцу сваім сачыць а скумаць розумам усе, што дзеецца пад нябёсамі. Гэты цяжкі занятак даў Бог сыном людзкім, каб мучылі сябе ім. 14 Бачыў я ўсі справы, якія робяць пад сонцам: і вось, усе - марнасьць а тамаваньне духа. 15 Скрыўленага нельга выпрастаць, і нестаючага нельга лічыць. 16 Мужаваў я із сэрцам сваім, кажучы: „Я, гля, я ўзьвялічыўся а прыдбаў болей мудрасьці, чымся ўсі, што былі перад імною ў Ерузаліме, і сэрца мае бачыла шмат мудрасьці а веды". 17 І я даў сэрцу свайму пазнаць мудрасьць а веду, шал а дурноту; і я ведаю, што таксама гэта немарасьць духа; 18 Бо ў шмат мудрасьці, шмат і гневу, і хто павялічае веду, павялічае боль.


Старонка 1 з 11 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст