01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 Словы Ярэмы Гілчанка ізь сьвятароў, што ўв Анафофе, у зямлі Веняміновай, 2 Да каторага было слова СПАДАРОВА за дзён Ёсі Амосёнка, караля Юдэйскага, трынанцатага году дзяржавы ягонае. З І яно было за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, аж да канца адзінанцатага году Сэдэкі Ёсянка, караля Юдэйскага, аж да перасяленьня Ерузаліму ў пятым месяцу.
4 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 5 „Уперад, чымся Я ўхармаваў цябе ў жываце, Я знаў цябе, і ўперад, чымся ты вышаў з улоньня, Я пасьвяціў цябе; за прароку народам Я даў цябе".
6 І сказаў: „Ах, Спадару СПАДАРУ, вось, я ня ўмею гукаць, бо дзяцюк я".
7 І сказаў СПАДАР імне: „Не кажы: ,Я дзяцюк', бо да ўсіх, куды Я пашлю цябе, ты пойдзеш, і, што Я раскажу табе, будзеш гукаць. 8 Ня бойся відаў іхных, бо з табою Я, каб вывальніць цябе, агалашае СПАДАР".
9 І выцягнуў СПАДАР руку Сваю, і даткнуўся да вуснаў маіх, і сказаў імне СПАДАР: „Я ўлажыў словы Свае ў вусны твае. 10 Гля, сядні Я прызначыў цябе над народамі а над каралеўствамі, выкараняць а разбураць, губіць а ськідаць, будаваць а садзіць".
11 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: „Ярэма, што бачыш ты?" І я сказаў: „Пруток ізь міндальнага дзерва я бачу". 12 Тады сказаў СПАДАР імне: „Ты добра бачыў, бо Я чукавы да слова Свайго, каб выпаўніць гэта".
1З І было слова СПАДАРОВА да мяне ўдругава, кажучы: „Што ты бачыш?" І я сказаў: „Бачу кіпячы гаршчок, зьвернены на поўнач". 14 І сказаў СПАДАР імне: „З поўначы закіпіць бяда на ўсіх жыхараў гэтае зямлі; 15 Бо гля, Я гукаю ўсі радзімы паўночных каралеўстваў, агаласіў СПАДАР, і прыйдуць яны, і пастановяць кажны пасад свой ля ўходу брамаў Ерузалімскіх, і на ўсіх сьценах яго навокал, і ля ўсіх местаў юдэйскіх. 16 І я выдам суд Свой на іх за ўсі нягоднасьці іхныя, што пакінулі Мяне, і кадзілі багом іншым, і кланяліся вырабам рук сваіх.
17 А ты паперажы сьцёгны свае, устань і скажы ім усе, што Я табе расказую; не лякайся відаў іхных, каб Я не зьлякаў цябе перад імі. 18 А Я вось, Я пастанавіў цябе сядні местам умацаваным, зялезным стаўпом а мядзянымі сьценамі супроці ўсяе зямлі, супроці каралёў юдэйскіх, супроці князёў яе, супроці сьвятароў яе й супроці люду зямлі. 19 Яны будуць ваяваць із табою, але не перамогуць цябе, бо з табою Я, каб выбаўляць цябе, агалашае СПАДАР".
|