Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

 

01020304050607080910111213

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Бог, які многакротна і рознымі спосабамі прамаўляў здаўна да айцоў праз прарокаў,

2 у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога наставіў за насьледніка ўсяго, праз Якога й вякі стварыў.

3 Той, будучы зьяньнем славы і ўзорам пастаці Яго, усё словам сілы Сваей носячы, учыніўшы цераз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,

4 дасканальшы за Ангелаў нагэтулькі, наколькі слаўнейшае за іх дастаў у спадчыне імя.

5 Бо каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Ты Сын Мой, сягоньня Я цябе спарадзіў,— і яшчэ: Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам? (Псал. 2, 7 2; Царств. 7, 14).

6 Калі-ж ізноў уводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: I няхай паклоняцца Яму ўсе Ангелы Божыя (Псал. 96, 7).

7 Да Ангелаў жа кажа: Ты Ангеламі Сваімі духаў робіш і служкамі Сваімі полымя агнявое (Псал. 103, 4).

8 А аб Сыне: Пасад Твой, Божа, па век вечны; паліца правасьці — паліца царства Твайго.

9 Ты праўду палюбіў і зьненавідзіў беззаконьне; дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Твой Бог алеем радасьці балей за супольнікаў Тваіх (Псал. 44, 7-8).

10 I: напачатку заснаваў Ты, Госпадзе, зямлю, і нябёсы — дзела рук Тваіх;

11 яны пагібнуць, а Ты трываеш; і ўсе, быццам вопратка, пастарэюць,

12 і, як вопратку, скруціш іх, і пераменяцца; але Ты — той самы, і гады Твае ня скончацца (Псал. 101, 26—28).

13 Каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Сядзь праваруч Мяне, дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх? (Псал. 109,2).

14 Ці ня ўсе яны — служэбныя духі, пасланыя на служэньне дзеля тых, што маюць збаўленьне ўнасьледаваць?


Старонка 1 з 13 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст