Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Апостальскія дзеі


 

 

Апостальскія дзеі

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728

пераклад кс. Вінцэнта Гадлеўскага,
паводле: Чатыры Эвангеліі і Апостальскія Дзеі.
Вільня, 1939.
Алічбоўваньне: Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

АБ АПОСТАЛЬСКІХ ДЗЕЯХ
Апостальскія дзеі

Н а з о ў. Сам назоў кнігі паказвае, што ў ёй ідзе гутарка аб дзеях апосталаў: у гэтай кнізе апісваюцца падзеі Хрыстовага Касьцёла, калі яшчэ жылі апосталы Пётр і Павал. Рэч зразумелая, што на дзейнасьць гэтых апосталаў і зьвернена найбольшая ўвага.

А ў т а р. Аўтарам гэтай кнігі ёсьць сьв. Лукаш, той самы што напісаў трэцюю эванэлію. Кнігу сваю ён ахвяраваў, як гэта відаць з прадмовы, нейкаму бліжэй няведамаму Тэафілю. Аб тым, што сьв. Лукаш напісаў Апостальскія Дзеі, сьведчыць уся хрысьціянская старадаўнасьць, а так-жа зьмест самой кнігі, у якой знаходзім такі-самы стыль, як і ў трэцяй эванэліі і такія самыя выражэньні; апроч гэтага там знаходзім некаторыя словы і паняцьці, узятыя з тагачаснай мэдыцыны. А як ведаем, сьв. Лукаш быў лекарам.

М э т а. Сьв. Лукаш у гэтай кнізе апісвае пачатак хрысьціянства ў жыдоў і паганаў і гэтым самым дае нам гісторыю першапачаткавага Касьцёла. Свае "Дзеі" ён канцэнтруе каля дзейнасьці двух апосталаў: Пятра (разьдзелы 1 - 12) і Паўла (р. 13 - 28); часам толькі ўспамінае аб апостале Яне і Якубе Меншым. Відаць, сьв. Лукаш ня меў на мэце даць апісаньне дзейнасьці ўсіх апосталаў, а толькі хацеў на аснове галаўнейшых падзеяў апосталаў Пятра і Паўла даць адказ разьвіцьця і арганізаваньня Касьцёла пасьля Ушэсьця Езуса Хрыста. Бо эванэліі падаюць нам дзейнасьць Езуса Хрыста відомага, а "Дзеі" - дзейнасьць Езуса Хрыста невідомага, узятага ў неба, які аднак праз Духа сьв. далей кіруе сваім Касьцёлам і наварачвае як жыдоў так і паганаў. "Апостальскія Дзеі" падаюць так-жа прароцтва Езуса Хрыста, якія ўжо споўніліся і гэтым самым сьведчаць аб ягоным бостве.

Апроч гэтага сьв. Лукаш меў на ўвазе, як гэта відаць з зьместу кнігі, абарону хрысьціянства перад жыдамі і паганамі. Жыды і пагане ставілі тады хрысьціянству розныя закіды (што хрысьціянства бурыць грамадзкі лад, што не падымае чалавека на большую моральную вышыню і г. д. - вось-жа сьв. Лукаш у гэтай кнізе хоча паказаць усім, нават цікаваму паганскаму чытачу, што хрысьціянства мае ў сабе вялікія грамадзкія вартасьці і падымае людзкую адзінку на высокую ступеню абычайнасьці.

Ч а с  н а п і с а н ь н я. Сьв. Лукаш напісаў "Дзеі" зараз пасьля напісаньня сваей эванэліі. Закончаны "Дзеі" расказам аб увязьненьні сьв. Паўла ў Рыме, але яшчэ нічога не гаворыцца аб яго звальненьні ані аб ягонай сьмерці; не гаворыцца так-жа аб прасьледзе Касьцёла за Нэрана - дык з гэтага трэба зрабіць вывад, што "Дзеі" напісаны перад 63 годам па Нар. Хрыста (у 63 годзе сьв. Павал быў звольнены) і былі напісаны ў Рыме, куды сьв. Лукаш прыбыў разам з сьв. Паўлам.

З н а ч э н ь н е. З таго падрабязнага апісаньня некаторых падзеяў, абставін і мясцоў, якое бачым у гэтай кнізе, відаць, што сьв. Лукаш быў сам навочным сьведкай гэтых падзеяў. Апроч гэтага ён пільна даведываўся аб тых падзеях, якіх сам ня бачыў, ад навочных сьведкаў, як апосталы: Пётр, Павал, Якуб Меншы, дыякан Філіп і іншых. Гэта ўсё складаецца на тое, што "Дзеі" прадстаўляюць вялікую гістарычную вартасьць і даюць многа матар'ялу для вывучэньня жыцьця першапачатковага Касьцёла.


Старонка 1 з 29 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст