Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 10
1.    І склікаўшы дванаццаць сваіх вучняў, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хваробу і ўсякую немач.
2.    А імёны дванаццацёх апастолаў вось гэткія: Першы Сымон, які завецца Пятром, і Андрэй, брат ягоны;
3.    Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат яго; Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матауш кунойміт; Якуб Альфэяў і Тадауш;
4.    Сымон Кананэец ды Юдаі Іскарыёт, які яго й выдаў.
5.    Гэтых дванаццацёх паслаў Езус, загадваючы й кажучы: На дарогу паганаў ня ўзыходзьце і ў гарады самарытанаў не ўваходзьце,
6.    але йдзеце лепш да загінуўшых авец з дому Ізраэлевага.
7.    А йдучы прапаведуйце, кажучы, што прыблізілася валадарства нябеснае.
8.    Аздараўляйце хворых, ускрашайце мяртвых, ачышчайце запаветраных, дзяблаў выганяйце. Дарма вы атрымалі, дарма й давайце.
9.    Ня мейце золата, ані серабра, ані грошай у паясох вашых,
10.    ані торбы ў дарозе, ані дзвёх адзежын, ані абутку, ані кія; годзен бо работнік пражытку свайго.
11.    А ў які-б горад, або сяло вы не ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім дастойны – там і аставайцеся пакуль ня выйдзеце.
12.    Уходзячы-ж у дом, прывітайце яго, кажучы: Спакой дому гэтаму.
13.    І калі той дом варты будзе, супакой ваш зыйдзе на яго, а калі ня будзе варты, супакой ваш вернецца к вам.
14.    А калі-б хто ня прыняў вас ды ня слухаў слоў вашых, выходзячы з дому, або места, абтрасеце пыл з ног вашых.
15.    Сапраўды кажу вам: Лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суду, чым месту таму.
16.    Вось я пасылаю вас, як авец міжы ваўкі; дык будзьце мудрыя, моў змеі, а як галубы простыя.
17.    І сьцеражэцеся людзей, бо яны аддавацімуць вас у суды і будуць бічаваць вас у сваіх бажніцах,
18.    і да начальства, ўладароў, павядуць вас дзеля мяне, на свядоцтва ім і паганам.
19.    Калі-ж выдадуць вас, не клапацецеся, як і што маеце гаварыць, у тую бо часіну будзе вам дадзена што сказаць.
20.    Бо ня вы тые, што гаворыце, але Дух Айца вашага у вас гаварыціме.
21.    І выдасьць на сьмерць брат брата, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў ды зробяць ім сьмерць.
22.    І будуць усе ненавідзець вас дзеля майго імяні, адыж хто да канца вытрывае, той будзе збаўлёны.
23.    Калі-ж будуць прасьледаваць вас у гэтым месьце, уцякайце у другое; сапраўды кажу вам: ня скончыце мест Ізраэлявых, як Сын чалавечы прыйдзе.
24.    Вучань ня ёсьць вышэйшы за вучыцеля, і слуга ня вышэй гаспадара свайго.
25.    Даволі для вучня быць, як ягоны вучыцель, а для слугі – як гаспадар яго. Калі гаспадара абазвалі Бэльзэбубам, куды болей хатніх ягоных.
26.    Адыж ня бойцеся іх; няма бо нічога сукрытага, што-б ня выявілася, і таёмнага, што-б ня, сталася ведамым.
27.    Што я вам кажу ў цемры, вы тое гаварэце пры сьвятле, і што на вуха чуеце, абвяшчайце на дахах.
28.    Ды ня бойцеся тых, што цела забіваюць, а душы забіць ня могуць, але бойцеся болей таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.
29.    Ціж не прадаюць за медзяка двух вераб'ёў? І ніводзін з іх не упадзе на землю без Айца вашага.
30.    Вашыя-ж валасы на галаве ўсе палічаны.
31.    Дык ня бойцеся – вы лепшыя за многіх вераб'ёу.
32.    Вось-жа кожны, хто мяне прызнае перад людзьмі, прызнаю і я яго перад Айцом маім, каторы ёсьць у небе.
33.    А хто адрачэцца мяне перад людзьмі, ад таго і я адракуся перад Айцом маім, каторы ёсьць у небе.
34.    Ня думайце, што я прыйшоў прынясьці супакой на зямлю, ня супакой прыйшоў прынесьці, а меч.
35.    Бо я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго і дачку з яе маткай, а нявестку з ейнаю сьвякроўю;
36.    і ворагі чалавеку хатнія яго.
37.    Хто любіць бацьку або матку болей за мяне, ня варты мяне; і хто любіць сына ці бацьку болей за мяне, ня варт мяне.
38.    Ды хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе за мною, той ня варты мяне.
39.    Хто знойдзе жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто патраціў жыцьцё дзеля мяне, знойдзе яго.
40.    Хто прыймае вас, мяне прыймае, а хто мяне прыймае, прыймае таго, хто паслаў мяне.
41.    Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастане нагароду прарочу, а хто прыймае справядлівага таму, што ён справядлівы, атрымае нагароду справядлівага.
42.    А хто-б даў напіцца аднаму з гэтых найменшых кубак халоднай вады таму, што ён вучань, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст